Пошук
22 лістапада 2018

Святлана Алексіевіч узнагароджаная прэміяй Ганароваму грамадзяніну Цэнтральнай Еўропы

Прэмія “Honorary Central European” (“Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Эўропы” ) уручаецца за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.
27 сакавіка 2018

Дэбютантам уручылі прэмію імя Максіма Багдановіча

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў "Грай-кафэ" ў Мінску.
3 чэрвеня 2016

Сутрэча з лаўрэаткай Прэміі Цёткі Надзеяй Ясмінскай

25 траўня ў доме культуры пасёлка Лясны прайшла сутрэча з лаўрэаткай Прэміі Цёткі 2016 года Надзеяй Ясмінскай.
20 мая 2016

“Сем ружаў” прэзентавалі школьнікам у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы

У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Мінска прайшла сустрэча школьнікаў з аўтаркай кнігі "Сем ружаў" Надзеяй Ясмінскай, што атрымала галоўную літаратурную ўзнагроду сёлетняй Прэміі.
2 чэрвеня 2015

Канферэнцыя камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні” ў Амстэрдаме

З 26 па 29 траўня ў Амстэрдаме прайшла канферэнцыя камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні” Міжнароднага ПЭН-клуба і ICORN — міжнароднай сеткі рэзідэнцыяў для творцаў у выгнанні.
13 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

Сёлетні цыкл “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступалі ў абласных цэнтрах Беларусі, завяршыўся вечарынай у Віцебску, на якую прыехалі Адам Глобус і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы, прайшла на Арт-базе vitebsk4me. Вёў спатканне Андрэй Хадановіч.
8 красавіка 2015

Прэмія Гедройца: Касцюкевіч і Клінаў у Гародні

Чарговая з цыклу “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступаюць у абласных цэнтрах Беларусі, адбылася 7 красавіка ў Гародні ў галерэі “Крыга”. У імпрэзе, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы і якая прайшла пад нязменным лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, узялі ўдзел першы лаўрэат прэміі Павел Касцюкевіч і леташні прызёр Артур Клінаў. Вёў вечарыну Андрэй Хадановіч.
19 сакавіка 2015

Прэмія Гедройца: Бахарэвіч і Глобус у Брэсце

17 сакавіка ў Брэсце прайшла сустрэча з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам. Гэта была першая вечарына з запланаванай серыі “Сустрэч з Гедройцам” пад дэвізам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы. Вечарына прайшла на пляцоўцы “Прастора КХ”.