30 кастрычніка 2020

З’явіўся праект «Вечныя вершы», прысвечаны рэпрэсаваным дзеячам культуры

83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.