3 красавіка 2015

Павел Касцюкевіч і Артур Клінаў у Гародні

7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі "Сустрэчы з Гедройцам". Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.
30 красавіка 2014

Лекцыя Марціна Путны пра літаратурную крытыку Сярэдняй Еўропы

Прафесар Карлавага ўніверсітэта ў Празе, вядомы чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна 2 траўня выступіць у Мінску з лекцыяй “Літаратурная крытыка ў Сярэдняй Еўропе: навука, мастацтва, ідэалогія, аўтатэрапія?”. Сустрэчу ладзіць літаратурны сайт bookster.by
7 красавіка 2014

Пятніцы з Гедройцам: прэзентацыі кніг з доўгага спісу прэміі

Кожную пятніцу ў кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.