7 кастрычніка 2020

Больш за 900 беларускіх дзеячаў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацый

Больш за 900 (на дадзены момант) музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысёраў, пісьменнікаў і іншых дзеячаў і актывістаў падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць чорныя спісы і спыніць ціск на дзеячаў культуры, якія не згодныя з палітыкай беларускіх уладаў. Ніжэй прыводзім поўны тэкст ліста.