Пошук
27 красавіка 2021

“З адзінак вырастуць мільёны”. 29 выпуск дайджэста пра беларускую культуру падчас грамадска-палітычнага крызісу

Ёсць працэсы непадуладныя мастацтву. Яно не можа вызваліць палітвязняў, не можа прымусіць рэжым спыніць гвалт над краінай і правесці сумленныя выбары. Але мастацтва можа не даць людзям прывыкнуць да бязладдзя і несправядлівасці, бо мы не можам дазволіць сабе супакоіцца і змірыцца.
20 красавіка 2021

“Гэтыя навіны калі-небудзь скончацца”… А пакуль – выпуск 28 дайджэста пра культуру Беларусі падчас грамадска-палітычнага крызісу

Шквалам дажджу і ветру прыносіць дрэнныя навіны, але раптам з’яўляюцца жанчыны пад бел-чырвона-белымі парасонамі, і хлопчык у пераходзе спявае “Грай”, і мастакі ды мастачкі ствараюць карціны – іранічныя, кранальныя, і музыкі ладзяць канцэрты ды пішуць песні, ставяцца спектаклі пра надзённае, прылятаюць малюнкі з-за кратаў, мудрыя людзі падымаюць дух важнымі словамі… І мы жывем, і Беларусь жыве. 
13 красавіка 2021

“Яны адчулі, што культура – гэта першасны выклік”. Сціслы агляд беларускай культуры за мінулы тыдзень, выпуск 27

«Мы хацелі гэтага [свайго роду негвалтоўнай рэвалюцыі] дамагчыся без праліцця крыві. Гэта быў ідэалістычны план». Святлана Алексіевіч  
6 красавіка 2021

“І апранае зноў два белых-белых крылы чырвоны мой анёл”. Дайджэст культурнага супраціву, выпуск 26

Жорсткія няспынныя рэпрэсіі пакідаюць адбітак на кожным з нас, часам сіл застаецца толькі на веру, часам хапае на дзеянне, а часам – на просьбу аб падтрымцы. Нашая сіла ў творчасці і салідарнасці.
30 сакавіка 2021

“Я жыў, смяяўся і спяваў так многа, хоць часта збіты, чорны, без надзей”. Дайджэст культурнага супраціву, выпуск 25

У сваім апошнім слове Вольга Калацкая прачытала верш з перакладзенай ёю кнігі – і гэтым усё сказана.  “Бязмоўныя бястварыя бязвінныя ахвяры мы бяспраўныя”  
23 сакавіка 2021

“Маё мастацкае слова абмяжоўваюць, і я чамусьці ператвараюся ў злачынцу”. Выпуск 24

Складваецца ўражанне, што рэжым альбо паставіў мэтай знішчыць беларускую культуру, альбо людзі, чыімі рукамі гэта робіцца, не разумеюць усёй трагічнасці сітуацыі. Але трэба выстаяць, мы мусім выстаяць.
16 сакавіка 2021

“Няхай жыве магутны, смелы наш беларускі вольны дух!” Выпуск 23 – навіны беларускага культурнага супраціву

Ёсць вершы, якія не губляюць актуальнасці, навіны, якія разбіваюць сэрца, і разуменне таго, што мы мусім рухацца наперад, каб вершы пра нашую барацьбу за волю засталіся ў мінулым, а нашыя сэрцы маглі напаўняцца радасцю.
9 сакавіка 2021

Выйдзі спаткаці вясну! – разам з беларускай культурай ва ўсёй яе жыццесцвярджальнай моцы. Выпуск 22

Часам глядзіш, як удар за ўдарам наносяць нам – нам, таму што кожны несправядлівы прысуд, кожнае звальненне за пазіцыю, кожная зачыненая культурніцкая прастора – гэта асабістае, і бачыш, як, ачуняўшы ад шоку першых удараў, мы ўжо ляцім абараняць сваё. І абаронім.
2 сакавіка 2021

Мы не можам здацца. Асноўнае ў беларускай культуры за тыдзень: выпуск 21

Сёмы месяц працягваецца барацьба беларускага народа за сваё права “людзьмі звацца”. Разам з іншымі сферамі жыцця аказвае супраціў культура, і моц яе ў тым, што яна стварае, а не разбурае. Нам усім хочацца вярнуцца ў свае тэатры, друкаваць праўдзівыя кнігі і чытаць іх на плошчах, граць музыку ў дварах, рабіць выставы, расказваць праўду – не баючыся рэпрэсій. Гэтае імкненне – зорачка, што вядзе нас наперад.
23 лютага 2021

“Уваскрэсні – і жыві”: нязломная беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу. Выпуск 20

"Чуеш, як пяе народ, як сталі песняй гнеў і боль? Як набліжае сонца ўсход, хто быць рабом не хоча больш? Як мільёны сэрц вядзе рытм барабанаў у крыві? Ноч праміне й настане дзень… Вольны край, жыві!" (Пераклаў на беларускую мову Андрэй Хадановіч)