27 студзеня 2014

У Вільні адкрылася Рэзідэнцыя маладога літаратара

Беларускі ПЭН-цэнтр рады паведаміць аб адкрыцці Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.
15 лістапада 2013

Хочаш чытаць — прыходзь у суд!

У панядзелак, 18 лістапада, у 12:00 Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі будзе разглядаць скаргу выдавецтва “Логвінаў” да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.
19 кастрычніка 2013

Вызвалены палітвязень Павел Севярынец

19 кастрычніка выйшаў на волю беларускі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту”, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра Павел Севярынец.
3 кастрычніка 2013

Памёр Норберт Рандаў

Нямецкі славіст, перакладчык Быкава і Гарэцкага, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Норберт Рандаў пайшоў з жыцця 1 кастрычніка.
24 верасня 2013

Ігар Бабкоў на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з’явілася падборка твораў паэта і філосафа Ігара Бабкова.
25 жніўня 2013

Уладзіміру Арлову — 60 гадоў

Сябры і Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуюць пісьменніка, гісторыка і публіцыста Уладзіміра Арлова з юбілеем і зычаць яму далейшага творчага плёну, дабрабыту, натхнення і моцнага здароўя.
25 жніўня 2013

Андрэй Пакроўскі на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё пашырылася падборка твораў Андрэя Пакроўскага. Аўтар чытае тэксты са зборніка “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”.
23 жніўня 2013

Новыя вершы Віктара Жыбуля на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з'явіліся новыя вершы Віктара Жыбуля з аўдыёзапісамі.
28 ліпеня 2013

Брыль і Строцаў на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з'явіліся абнаўленні — вершы Антона Францішка Брыля і Дзмітрыя Строцава з аўдыёзапісамі.