19 мая 2015

Літаратурныя прэміі ў Германіі: арганізацыя, працэдура адбору, цырымонія

15 мая ў бібліятэцы Інстытута Гётэ адбылася сустрэча-дыскусія з Ёргам Платам, нямецкім крытыкам, радыёжурналістам, які неаднаразова ўваходзіў у склад найпрэстыжнейшых прэміяў Германіі. З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюза беларускіх пісьменнікаў, якія праектуюць і арганізоўваюць прэміяльны працэс у незалежным сегменце беларускай літаратуры.