» » Страница 2
19.12.2016
Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра ў падтрымку тэлеканала "Белсат" Беларускі ПЭН-Цэнтр, паўнапраўны ўдзельнік міжнароднай ПЭН-супольнасці, падтрымлівае дзейнасць тэлевізійнага канала “Белсат” на беларускай мове, у тым фармаце, вакол якога за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі сфарміравалася сталае кола гледачоў і прыхільнікаў.
20.07.2016
У Кіеве было здзейснена подлае забойства нашага калегі і земляка, незалежнага журналіста Паўла Шарамета РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” смуткуе з прычыны трагічнай гібелі Паўла Шарамета, выказвае спачуванні яго родным і блізкім і выказвае ўпэўненасць, што справа, дзеля якой ён аддаў сваё жыццё, пераможа.
8.10.2015
Беларускі ПЭН-цэнтр віншуе Святлану Алексіевіч з Нобелем Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуе Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміей!
19.03.2015
19 сакавіка 2015 Засноўваючы прэмію “Кніга году”, Беларускi ПЭН-цэнтр кіраваўся ідэяй аб’яднання беларускіх пісьменнікаў, незалежна ад іх мовы творчасці, ідэяй уключэння іх у адзіны літаратурны працэс. Выказваем глыбокую занепакоенасць тым, што прыкрая памылка адцягнула грамадскую ўвагу ад сутнасці цікавага і перспектыўнага праекту, пераключыўшы ўсю ўвагу на ўзаемныя крыўды i абвiнавачваннi.
23.01.2015
Рада Беларускага ПЭН-цэнтра асуджае ўціск на кнігарню "Логвінаў" Рада Беларускага ПЭН-цэнтра асуджае дзеянні дзяржаўных органаў, скіраваныя ўціск і знішчэнне кнігарні "Логвінаў”, важнага асяродку нацыянальнай культуры.
26.10.2014
Рада Беларускага ПЭН-цэнтра занепакоеная зрывам прэзентацыі кнігі Віктара Марціновіча Рада Беларускага ПЭН-цэнтра лічыць перашкоды літаратурнаму працэсу непрымальнымі.
28.11.2013
Украінскаму ПЭН-клубу У гэтыя пагрозлівыя, гістарычныя дні, калі можа вырашыцца будучыня не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы, іх палітычны і цывілізацыйны лад – мы з вамі, украінскімі інтэлектуаламі і абаронцамі правоў чалавека.
11.10.2013
11 кастрычніка 2013 г. Як нам стала вядома, рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікана ліцэнзія выдаўца І.П.Логвінава, выдадзеная яму 8 красавіка 2009 года. На наш погляд, гэтае рашэнне не было бесстароннім і не мела дастатковых прававых падстаў, перш за ўсё ў сувязі з тым, што выдавец І.П.Логвінаў не быў папярэджаны аб месцы і парадку разгляду гэтага пытання, не атрымаў магчымасці пазнаёміцца з сутнасцю прад’яўленых да выдаўца прэтэнзій і, адпаведна, даць тлумачэнні па сутнасці справы.

Назад Далей