Пошук
19 снежня 2016

Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра ў падтрымку тэлеканала “Белсат”

Беларускі ПЭН-Цэнтр, паўнапраўны ўдзельнік міжнароднай ПЭН-супольнасці, падтрымлівае дзейнасць тэлевізійнага канала “Белсат” на беларускай мове, у тым фармаце, вакол якога за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі сфарміравалася сталае кола гледачоў і прыхільнікаў.
20 ліпеня 2016

У Кіеве было здзейснена подлае забойства нашага калегі і земляка, незалежнага журналіста Паўла Шарамета

РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” смуткуе з прычыны трагічнай гібелі Паўла Шарамета, выказвае спачуванні яго родным і блізкім і выказвае ўпэўненасць, што справа, дзеля якой ён аддаў сваё жыццё, пераможа.
18 снежня 2015

Заява Польскага ПЭН-цэнтра пра спробу пазбавіць Вольгу Такарчук ганаровага грамадзянства

Выходзячы за межы сваіх службовых паўнамоцтваў, сенатар Вальдэмар Банкоўскі заклікаў мясцовыя ўлады горада Нова-Руда пазбавіць Вольгу Такарчук звання ганаровага грамадзяніна гэтага горада.
8 кастрычніка 2015

Беларускі ПЭН-цэнтр віншуе Святлану Алексіевіч з Нобелем

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуе Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміей!
19 сакавіка 2015

19 сакавіка 2015

Засноўваючы прэмію “Кніга году”, Беларускi ПЭН-цэнтр кіраваўся ідэяй аб’яднання беларускіх пісьменнікаў, незалежна ад іх мовы творчасці, ідэяй уключэння іх у адзіны літаратурны працэс. Выказваем глыбокую занепакоенасць тым, што прыкрая памылка адцягнула грамадскую ўвагу ад сутнасці цікавага і перспектыўнага праекту, пераключыўшы ўсю ўвагу на ўзаемныя крыўды i абвiнавачваннi.
23 студзеня 2015

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра асуджае ўціск на кнігарню “Логвінаў”

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра асуджае дзеянні дзяржаўных органаў, скіраваныя ўціск і знішчэнне кнігарні "Логвінаў”, важнага асяродку нацыянальнай культуры.
26 кастрычніка 2014

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра занепакоеная зрывам прэзентацыі кнігі Віктара Марціновіча

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра лічыць перашкоды літаратурнаму працэсу непрымальнымі.
19 чэрвеня 2014

Заява Міжнароднага ПЭН-клуба

Рускі і Украінскі ПЭН-клубы пацвердзілі сваю еднасць у змаганні супраць прапаганды, што разбурае мову публічнай дыскусіі.
12 чэрвеня 2014

Заява Камітэта “Пісьменнікі за мір”

Сёння ўвесь свет сочыць за тым, што адбываецца ва Украіне. Пад пытаннем стаіць не толькі будучыня краіны, але і лёс яе грамадзянаў, а таксама лёс усёй Еўропы.
28 лістапада 2013

Украінскаму ПЭН-клубу

У гэтыя пагрозлівыя, гістарычныя дні, калі можа вырашыцца будучыня не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы, іх палітычны і цывілізацыйны лад – мы з вамі, украінскімі інтэлектуаламі і абаронцамі правоў чалавека.