Хто мы?

P.E.N.: Poets (паэты), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты). Першыя літары гэтых слоў супадаюць у многіх еўрапейскіх мовах, а разам складаюць слова pen – асадка. Больш поўная версія: Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Editors (рэдактары), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты), а сёння таксама журналісты, гісторыкі, крытыкі, перакладчыкі, сцэнарысты, блогеры, выдаўцы — незалежна ад этнічнай прыналежнасці, мовы, колеру скуры, полу і веравызнання.

Міжнародны ПЭН-клуб — гэта сусветнае аб’яднанне прафесійных літаратараў, заснаванае ў Лондане 5 кастрычніка 1921 года з ініцыятывы Кэтрын Эмі Доўсан-Скот і Джона Галсуорсі, каб пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесіяў і абараняць іх правы. У 2010 годзе Міжнародны ПЭН-клуб налічваў больш за 140 аўтаномных прадстаўніцтваў у розных краінах свету. Сённяшняя прэзідэнтка - пісьменніца Джэніфер Клемент.

Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў 1989 годзе аргкамітэтам, у які ўваходзіла 20 пісьменнікаў, і прыняты ў Міжнародны ПЭН-клуб у траўні 1990 года на 55-м кангрэсе, што праходзіў на востраве Мадэйра. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў № 274 ад 1 лістапада 1990 года і перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як сябар Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус “А” ў ЮНЭСКА і дарадчы статус у ААН.
У 1994 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр заснаваў дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выбітным літаратарам з мэтай заахвоціць іх у працы і адзначыць іх дасягненні: прэмія імя Алеся Адамовіча і прэмія імя Францішка Багушэвіча. У 2012 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў як адзін з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Гэтыя прэміі існуюць і сёння, таксама з’явіліся новыя літаратурныя прэміі і праекты. З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з’яўляецца сябрам Камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні” (Writers in Prison Committee), заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Прэзідэнты Беларускага ПЭН-цэнтра


1990 – 1999
Рыгор Барадулін
1999 – 2003
Васіль Быкаў
2003 – 2005
Лявон Баршчэўскі
2005 – 2009
Уладзімір Някляеў

з 2009 – 2017
Андрэй Хадановіч

з 2017 па сённяшні дзень
Таццяна Нядбай



Наша мэта — развіваць беларускую культуру, абараняць свабоду слова, правы пісьменнікаў, журналістаў і іншых літаратараў. Мы ствараем прастору для дыялогу, спрыяем развіццю беларускага літаратурнага працэсу і беларускай культуры наогул, змагаемся супраць любых праяў нянавісці і адстойваем агульначалавечыя ідэалы міру і роўнасці на зямлі. Паслядоўна баронім свабоду выказвання і намагаемся прыцягваць увагу беларускай і міжнароднай супольнасці да парушэнняў правоў літаратараў. Сябры Беларускага ПЭНа падзяляюць прынцыпы і каштоўнасці Хартыі Міжнароднага ПЭНа.

Рада ПЭНа


Старшыня ПЭНа
Таццяна Нядбай
Паэтка, перакладчыца, менеджарка культурных праектаў
Першы намеснік старшыні
Павел Анціпаў
Пісьменнік
Другі намеснік старшыні
Уладзімір Лянкевіч
Паэт, перакладчык, музыка
Трэці намеснік старшыні
Алена Казлова
Пісьменніца, перакладчыца
Сябра Рады
Уладзімер Арлоў
Паэт, празаік, гісторык, эсэіст
Сябра Рады
Сяргей Дубавец
Пісьменнік, журналіст
Сябра Рады
Андрэй Хадановіч
Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца

Каманда ПЭНа


Таццяна Нядбай
каардынатарка стратэгічнага развіцця ПЭНа, удзельнічае ў арганізацыі прэмій імя Ежы Гедройца, імя Карласа Шэрмана, імя Наталлі Арсенневай, імя Міхала Анемпадыстава, фестывалю "Прадмова" і шэрагу бягучых падзеяў. Прадстаўляе арганізацыю на міжнародных сустрэчах і адказвае за паглыбленне супрацы з партнёрамі, а таксама займаецца ўмацаваннем праваабарончага накірунку ў дзейнасці ПЭНа.
Павел Анціпаў
стваральнік і каардынатар Рэзідэнцыіі маладога літаратара. Займаецца адміністратыўнымі справамі ПЭНа, стваральнік і першы галоўны рэдактар "Літрадыё".
Нік Анціпаў
Cістэмны адміністратар
Уладзімір Лянкевіч
каардынатар Прэміі Цёткі, прэміі "Дэбют", рэдактар "Літрадыё".
Дар’я Рамановіч
Рэдактарка сайта, менеджарка сацсетак.
Дар’я Візнер
каардынатарка прэмій "Кніга году", "Дэбют" і прэміі Цёткі.
Дар’я Бялькевіч
каардынатарка фестывалю "Прадмова", прэмій імя Карласа Шэрмана і імя Наталлі Арсенневай.




Кантакты


[email protected]
www.pen-centre.by

Мы ў сацыяльных сетках:
(FB) pencentre
(VK) pencentre
(Інстаграма) pencentre_by
(youtube) penbelarus

РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр»
УНП 100264987
юр. адрас: г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 18-105
паштовы адрас: 220005, г. Мінск, вул. Залатая горка, 2-101
р/р BY85BLBB30150100264987001001
у ААТ "Белінвестбанк"
Дырэкцыя па г. Мінску і Мінскай вобласці
Код банка BLBBBY2X