ПЭН » Навiны » Страница 58
20.05.2013
Новую кнігу Віялеты Пачкоўскай прэзентуюць 28 траўня 28 траўня (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
22.03.2013
“Дэбютанты” года: Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і Ганна Янкута 21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, у мінскай галерэі “Ў” адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Прэмія праводзіцца ўжо трэці год запар традыцыйна ў трох намінацыях: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Арганізатарамі прэміі выступілі Беларускі ПЭН-Цэнтр і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
1.03.2013
Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Някляеў Сёння, 1 сакавіка, у канферэнцыйнай зале Princess гатэля Crowne Plaza абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Яе другім лаўрэатам стаў Уладзімір Някляеў. Ён атрымае 115 мільёнаў рублёў за кнігу “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без.
28.12.2012
Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Янкі Маўра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка, а таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.

Назад Далей