ПЭН » Навiны » Страница 57
15.08.2013
Deutsche Vita: Новы нумар часопіса "ПрайдзіСвет" 12 жніўня выйшаў новы нумар інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет", прысвечаны нямецкамоўнай літаратуры. Нумар змяшчае творы, напісаныя не толькі на тэрыторыі Германіі, але таксама Аўстрыі, Румыніі і Расіі.
28.07.2013
Брыль і Строцаў на Беларускім літаратурным радыё На сайце Беларускага літаратурнага радыё з'явіліся абнаўленні — вершы Антона Францішка Брыля і Дзмітрыя Строцава з аўдыёзапісамі.
24.07.2013
Ціхан Чарнякевіч — пра магчымых намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча Розныя людзі, розныя кнігі, і толькі адна на ўсіх — турма.
22.07.2013
Кірыла Анохін — восьмы аўтар “Пункта адліку” У “Пункце адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая дэбютная кніга. Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве "Кнігазбор".
15.07.2013
Злачынства здзейсненае: Новы зборнік дэтэктыўнага апавядання У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, а таксама ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” (выдавецтва “Кнігазбор”).
10.07.2013
Гедройцаўскія рэцэнзіі — у новым "Дзеяслове" Выйшаў новы, 64-ты нумар часопіса “Дзеяслоў”. У часопісе сярод іншых матэрыялаў надрукаваныя рэцэнзіі на творы з сёлетняга шорт-ліста Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
8.07.2013
У Мінску пройдзе фестываль "Вялікае Княста Паэзіі" У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе Амбасада Літвы і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечарыну Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.
29.06.2013
Летнік маладых літаратараў на возеры Рака З 25 па 29 чэрвеня 2013 года на возеры Рака ў Браслаўскім раёне прайшоў летнік маладых літаратараў, у якім удзельнічалі пераможцы конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра імя Максіма Танка.
6.06.2013
Напішы казку — атрымай планшэт! У нас добрыя навіны: да правядзення літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” далучылася інтэрнэт-крама электронных кніг ebooks.prestigioplaza.com. Перамога ў “Экслібрысе” прынясе аўтару не толькі заслужаную славу дзіцячага пісьменніка, але і новую мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note.
27.05.2013
"Бітнікі шыбаў" — новы нумар часопіса "ПрайдзіСвет" Пабачыў свет новы нумар часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет".