» » Страница 54
30.09.2013
Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Вацлава Гавэла Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла на восеньскай сесіі ў Страсбургу.
24.09.2013
Ігар Бабкоў на Беларускім літаратурным радыё На сайце Беларускага літаратурнага радыё з’явілася падборка твораў паэта і філосафа Ігара Бабкова.
20.09.2013
Адкрыўся новы набор у Беларускі Калегіум Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па шэрагу спецыялізацыяў.
11.09.2013
Вызначаныя пераможцы конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра 10 верасня былі падведзеныя вынікі конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. Сябрам журы было вельмі няпроста вызначыцца з пераможцамі — сярод твораў, пададзеных на конкурс, былі і коміксы, і пераклады, і цэлыя праекты кніг.
11.09.2013
Павел Анціпаў на Беларускім літаратурным радыё На Беларускім літаратурным радыё з'явіліся творы празаіка Паўла Анціпава ― пачатак няскончанага рамана, а таксама апавяданні “Счастливы одинаково” и “Птичкам”.
3.09.2013
“ПрайдзіСвет” абвяшчае шорт-ліст перакладчыцкай прэміі Часопіс “ПрайдзіСвет” аб’яўляе адкрыццё чацвертага сезона перакладчыцкай прэміі і паведамляе, што сёлета яна будзе ўручацца 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, у мінскай кнігарні “логвінаЎ”. Пачатак у 19.00.
3.09.2013
Алесь Бяляцкі на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба Алесь Бяляцкі абраны сімвалічным прадстаўніком пісьменнікаў у зняволенні на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба.
2.09.2013
Сярод трох намінантаў на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека — Алесь Бяляцкі Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай) з'яўляюцца трыма кандыдатамі на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека.
1.09.2013
Новы сайт праекта “Lyrikline” 1 верасня ў 20:00 па беларускім часе (19:00 — па нямецкім) у Берліне пачнецца прэзентацыя новай версіі сайта www.lyrikline.org. За прэзентацыяй можна сачыць онлайн.
1.09.2013
Вера Бурлак чытае новыя вершы на Беларускім літаратурным радыё На Беларускім літаратурным радыё пашырылася падборка вершаў Веры Бурлак.