» » Страница 40
19.03.2015
Прэмія Гедройца: Бахарэвіч і Глобус у Брэсце 17 сакавіка ў Брэсце прайшла сустрэча з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам. Гэта была першая вечарына з запланаванай серыі “Сустрэч з Гедройцам” пад дэвізам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы. Вечарына прайшла на пляцоўцы “Прастора КХ”.
18.03.2015
Уручэнне прэміі "Дэбют" — 24 сакавіка 24 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а) адбудзецца ўручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Весці цырымонію будзе Андрэй Хадановіч, а музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт "Ілюжан" (фанк, рок, джаз, фольк).
12.03.2015
Кнігі намінантаў на сайце прэміі Гедройца На афіцыйным сайце прэміі імя Ежы Гедройца з’явілася інфармацыя пра ўсе намінаваныя кнігі.
12.03.2015
“Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку 17 сакавіка ў Берасці на пляцоўцы “Прастора КХ” (вул. Халтурына, 2/1) Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць першую з серыі “Сустрэч з Гедройцам”.
9.03.2015
Шорт-ліст прэміі “Дэбют” Журы абвясціла кароткі спіс прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
5.03.2015
Адбыўся агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтра 28 лютага ў “Галерэі ТUТ. BY” адбыўся чарговы Агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтра. Як і зазвычай, сябрамі арганізацыі было абранае кіраўніцтва ПЭНа, абнавіўся і склад Рады.
2.03.2015
Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?” 3 сакавіка (аўторак) у Галерэі Ў (пр. Незалежнасьці, 37А) а 19.00 адбудзецца публічная лекцыя Андрэя Хадановіча “Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?”.
28.02.2015
Някляеў і Трафімчык — лаўрэаты прэмій ПЭН-цэнтра Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў свае штогадовыя прэміі. Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча зрабіўся Уладзімір Някляеў (за кнігу “Знакі прыпынку”), лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча — Анатоль Трафімчык (“1939 год і Беларусь: забытая вайна”).
25.02.2015
Пачаўся прыём прац на літаратурны конкурс “Экслібрыс” Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцiў пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна, які сёлета прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.
24.02.2015
Рыгору Барадуліну 80 гадоў Сёння, 24 лютага, споўнілася б 80 гадоў Рыгору Барадуліну. На галоўнай старонцы вы можаце пабачыць фотаздымкі паэта з архіва Сяргея Шапрана і Беларускага ПЭН-цэнтра.