16 жніўня 2013

Памёр Славамір Мрожак

Ва ўзросце 83 гадоў памёр польскі пісьменнік Славамір Мрожак. З 2008 году ён жыў у французскай Ніцы.
22 ліпеня 2013

Кірыла Анохін — восьмы аўтар “Пункта адліку”

У “Пункце адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая дэбютная кніга. Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”. Кніга пабачыла свет у выдавецтве "Кнігазбор".
8 ліпеня 2013

У Мінску пройдзе фестываль “Вялікае Княста Паэзіі”

У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе Амбасада Літвы і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечарыну Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.
6 чэрвеня 2013

Напішы казку — атрымай планшэт!

У нас добрыя навіны: да правядзення літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” далучылася інтэрнэт-крама электронных кніг ebooks.prestigioplaza.com. Перамога ў “Экслібрысе” прынясе аўтару не толькі заслужаную славу дзіцячага пісьменніка, але і новую мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note.
27 мая 2013

“Бітнікі шыбаў” — новы нумар часопіса “ПрайдзіСвет”

Пабачыў свет новы нумар часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет".
28 снежня 2012

Абвешчаны літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Янкі Маўра

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка, а таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.