15 кастрычніка 2014

Лаўрэатам Букераўскай прэміі стаў аўстралійскі пісьменнік Рычард Флэнаган

Аўстралійскі пісьменнік Рычард Флэнаган стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі-2014 (Man Booker Prize) за раман «Вузкая дарога на далёкі поўнач» (The Narrow Road To The Deep North).
9 кастрычніка 2014

Нобелеўскую прэмію па літаратуры сёлета атрымаў Патрык Мадыяно

Французскі пісьменнік быў уганараваны "за мастацтва памяці, дзякуючы якому ён выявіў самыя неверагодныя чалавечыя лёсы і раскрыў жыццёвы свет чалавека падчас акупацыі".
25 верасня 2014

Прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме

26 верасня ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.
18 жніўня 2014

Сёння адбудзецца творчая сустрэча з Сяргеем Балахонавым

Таварыства беларускай мовы запрашае на творчую сустрэчу з вядомым пісьменнікам.
10 мая 2014

Дыскусія “Бывай, зброя!” у Любляне

9 траўня ў Любляне (Славенія) адбылася адкрытая дыскусія “Бывай, зброя” ў межах 46 Міжнароднай сустрэчы пісьменнікаў, арганізаванай ПЭН-цэнтрам.
8 мая 2014

Сустрэча камітэта “Пісьменнікі за мір” у Славеніі

З 7 па 10 траўня ў г. Блед (Славенія) праходзіць 46-я Міжнародная сустрэча пісьменнікаў. Сустрэча арганізаваная камітэтам “Пісьменнікі за мір” (Writers for Peace Committee) Міжнароднага ПЭН-клуба.
30 красавіка 2014

Лекцыя Марціна Путны пра літаратурную крытыку Сярэдняй Еўропы

Прафесар Карлавага ўніверсітэта ў Празе, вядомы чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна 2 траўня выступіць у Мінску з лекцыяй “Літаратурная крытыка ў Сярэдняй Еўропе: навука, мастацтва, ідэалогія, аўтатэрапія?”. Сустрэчу ладзіць літаратурны сайт bookster.by
20 красавіка 2014

Памёр Габрыэль Гарсія Маркес

17 красавіка памёр калумбійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Габрыэль Гарсія Маркес. Адным з яго беларускіх перакладчыкаў быў Карлас Шэрман.
18 лютага 2014

Рэзідэнцыя для цэнтральнаеўрапейскіх пісьменнікаў

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва (CEI) і Саюз славенскіх пісьменнікаў запрашаюць пісьменнікаў узяць удзел у конкурсе Рэзідэнцыі для цэнтральнаеўрапейскіх пісьменнікаў 2014. Праект праводзіцца ў межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Віленіцы.
31 студзеня 2014

Трэці міжнародны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе ў Мінску

13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр.