29 студзеня 2014

Шорт-ліст прэміі “Дэбют” будзе абвешчаны ў сярэдзіне лютага

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў — плануюць у сярэдзіне лютага абвясціць шорт-ліст намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
27 студзеня 2014

У Вільні адкрылася Рэзідэнцыя маладога літаратара

Беларускі ПЭН-цэнтр рады паведаміць аб адкрыцці Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.
24 студзеня 2014

Стаў вядомы склад журы прэміі Гедройца 2014

Арганізатары прэміі абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшую празаічную кнігу года.
9 студзеня 2014

Перарэгістрацыя сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра

Рада ПЭН-цэнтра прыняла рашэнне правесці перарэгістрацыю сябраў арганізацыі. Перарэгістрацыю плануецца правесці да 15 лютага 2014 года.
30 снежня 2013

Арганізатары абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2014

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 года.
10 снежня 2013

Ігар Аліневіч ― першы лаўрэат прэміі Аляхновіча

Цырымонія ганаравання першых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за літаратурны твор, напісаны ў турме, адбылася ў сядзібе БНФ у Мінску.
10 снежня 2013

Сёння — уручэнне прэміі за турэмную літаратуру

10 снежня абвесцяць пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Прэмія за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, была заснаваная сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода.
6 снежня 2013

Уручэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 10 снежня ў 18.00 на сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).
2 снежня 2013

Абвешчаныя намінанты на прэмію імя Францішка Аляхновіча

Радыё Свабода і ПЭН-цэнтр абвяшчаюць намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, што была заснаваная сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода.
28 лістапада 2013

Украінскаму ПЭН-клубу

У гэтыя пагрозлівыя, гістарычныя дні, калі можа вырашыцца будучыня не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы, іх палітычны і цывілізацыйны лад – мы з вамі, украінскімі інтэлектуаламі і абаронцамі правоў чалавека.