17 ліпеня 2020
Спіс адрасоў, на якія можна даслаць паштоўку ці ліст палітвязням
На сёння ў Беларусі 25 палітвязняў. Мы заклікаем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі салідарнасці.
16 ліпеня 2020
Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага затрымання журналістаў
Беларускі ПЭН-цэнтр падпісваецца пад заявай БАЖа і падзяляе яе. 14 і 15 ліпеня падчас масавых вулічных акцый у Беларусі зноў затрымлівалі журналістаў, якія асвятлялі падзеі, вялі прамыя трансляцыі.
16 ліпеня 2020
#ПЭНгаворыць: літаратарка Вольга Бабкова
Калісьці айцец Генадзь з самага маленькага беларускага гарадка на маё пытанне (бо знаўца прыроды людзей), ці магчымы цяпер паўтор трыццатых гадоў і ці будуць людзі таксама пісаць даносы, з горыччу адказаў, нахіліўшыся да мяне: “Яшчэ больш і страшней”.
15 ліпеня 2020
#ПЭНгаворыць: паэт, куратар культурнага праекта “Мінская школа” Дзмітры Строцаў
Дроздовский абьюзер снова и снова пытается навязать Беларуси свой косный первобытный язык.
14 ліпеня 2020
Мастацкае журы Прэміі Цёткі назвала найлепш аздобленыя кнігi для дзяцей і падлеткаў
У кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі, якая даецца за найлепшае афармленне кнігі для дзяцей і падлеткаў, адмысловае журы ўключыла шэсць кніг.
14 ліпеня 2020
#ПЭНгаворыць: паэтка, перакладчыца і першая намесніца старшыні ПЭНа Таццяна Нядбай
Калі затрымлівалі кандыдатаў у прэзідэнты і ўдзельнікаў іх ініцыятыўных груп, іх былых калег, сяброў сям’і, гэта не выклікала здзіўлення, хаця бясспрэчна дадавала змрочнасці. Калі блакавалася дзейнасць культурніцкіх пляцовак, накрывала тупое пачуццё безвыходнасці, хаця і да яго мы ўжо звыклі за гэтыя дзесяцігоддзі. Зрэшты, так заўсёды: ты робіш тое, што лічыш патрэбным, і разумееш, што з «таго боку» табе хутчэй за ўсё раней ці пазней «прыляціць» і да гэтага трэба быць проста гатовым.
14 ліпеня 2020
Беларускі ПЭН паўдзельнічаў у відэасустрэчы салідарнасці
Беларускі ПЭН узяў удзел у відэасустрэчы салідарнасці з беларускім народам, якая прайшла ў пятніцу, 10 ліпеня, і была арганізаваная пры падтрымцы Форума Усходняга партнёрства.
10 ліпеня 2020
#ПЭНгаворыць: журналістка і літаратарка Дар’я Ліс
У Ганконгу адбыўся “цікавы” прэцэдэнт: грамадскія бібліятэкі прыпынілі выдачу некаторых паліталагічных і гістарычных працаў, аўтары якіх – апаненты афіцыйнага Пекіна і тэарэтыкі аўтаноміі. Прычына – новы закон пра дзяржбяспеку. І калі кнігі не пройдуць праверку цэнзарамі зверху, іх выдачу прыпыняць назаўжды… На вогнішчы не спаляць. У 21 стагоддзі іншыя тэхналогіі.









