Пошук
30 сакавіка 2021

“Я жыў, смяяўся і спяваў так многа, хоць часта збіты, чорны, без надзей”. Дайджэст культурнага супраціву, выпуск 25

У сваім апошнім слове Вольга Калацкая прачытала верш з перакладзенай ёю кнігі – і гэтым усё сказана.  “Бязмоўныя бястварыя бязвінныя ахвяры мы бяспраўныя”  
23 сакавіка 2021

“Маё мастацкае слова абмяжоўваюць, і я чамусьці ператвараюся ў злачынцу”. Выпуск 24

Складваецца ўражанне, што рэжым альбо паставіў мэтай знішчыць беларускую культуру, альбо людзі, чыімі рукамі гэта робіцца, не разумеюць усёй трагічнасці сітуацыі. Але трэба выстаяць, мы мусім выстаяць.
16 сакавіка 2021

“Няхай жыве магутны, смелы наш беларускі вольны дух!” Выпуск 23 – навіны беларускага культурнага супраціву

Ёсць вершы, якія не губляюць актуальнасці, навіны, якія разбіваюць сэрца, і разуменне таго, што мы мусім рухацца наперад, каб вершы пра нашую барацьбу за волю засталіся ў мінулым, а нашыя сэрцы маглі напаўняцца радасцю.
9 сакавіка 2021

Выйдзі спаткаці вясну! – разам з беларускай культурай ва ўсёй яе жыццесцвярджальнай моцы. Выпуск 22

Часам глядзіш, як удар за ўдарам наносяць нам – нам, таму што кожны несправядлівы прысуд, кожнае звальненне за пазіцыю, кожная зачыненая культурніцкая прастора – гэта асабістае, і бачыш, як, ачуняўшы ад шоку першых удараў, мы ўжо ляцім абараняць сваё. І абаронім.
2 сакавіка 2021

Мы не можам здацца. Асноўнае ў беларускай культуры за тыдзень: выпуск 21

Сёмы месяц працягваецца барацьба беларускага народа за сваё права “людзьмі звацца”. Разам з іншымі сферамі жыцця аказвае супраціў культура, і моц яе ў тым, што яна стварае, а не разбурае. Нам усім хочацца вярнуцца ў свае тэатры, друкаваць праўдзівыя кнігі і чытаць іх на плошчах, граць музыку ў дварах, рабіць выставы, расказваць праўду – не баючыся рэпрэсій. Гэтае імкненне – зорачка, што вядзе нас наперад.
23 лютага 2021

“Уваскрэсні – і жыві”: нязломная беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу. Выпуск 20

"Чуеш, як пяе народ, як сталі песняй гнеў і боль? Як набліжае сонца ўсход, хто быць рабом не хоча больш? Як мільёны сэрц вядзе рытм барабанаў у крыві? Ноч праміне й настане дзень… Вольны край, жыві!" (Пераклаў на беларускую мову Андрэй Хадановіч)  
16 лютага 2021

“Быць вартым такога народу” – беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 19

Зіма заканчваецца, і вольная беларуская культура прабіваецца праз снягі. Мы верым – вясна хутка прыйдзе.
9 лютага 2021

“Вера твая будзе вечнай і будзе жывой” – 18 выпуск: беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу

“Я адсяджу, я выйду з паднятымі рукамі, з паднятай галавой і з чыстай душой”, – гэта апошнія словы зняволенага мастака пасля вынесенага яму несправядлівага прысуду. Такіх прысудаў усё болей, і гэта жахліва. Менавіта таму мы не здаемся, бо кожны творчы акт пратэсту і салідарнасці – гэта голас, тысячы, сотні тысяч галасоў вольных людзей, і разам гэтыя галасы прарываюць блакаду страху і гвалту.
4 лютага 2021

Без права на культуру: тэатр у цэнтры ўвагі. Беларусь 2020

Дадатак да публічнай справаздачы за 2020 год паводле маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры.
2 лютага 2021

Без права на культуру – што адбылося ў беларускай культуры за мінулы тыдзень. Выпуск 17

Сямнаццаты выпуск дайджэста культурнага супраціву асвятляе падзеі, што адбыліся ў культурніцкім полі Беларусі на апошнім тыдні студзеня. Асабліва буйныя рэпрэсіі разгарнуліся ў дачыненні да нацыянальнай сімволікі – яны закранулі і асоб, і бізнэсы. Нас хочуць пазбавіць сімвалаў, мовы, культуры і спадчыны, забараняючы іх і караючы нас, але яны жывуць і будуць жыць, як жыве і будзе жыць вечна Беларусь.