Пошук
18 мая 2021

«Самае лепшае – зрабіць маленькі крок». 32-і выпуск дайджэста пра беларускую культуру падчас грамадска-палітычнага крызісу

“У траўні мы ўсе – радыё постпамяці. Рэха таго, што здарылася не з намі”, – кажа Максім Жбанкоў у новым выпуску перадачы “Шокінг Культ”. Але кожны дзень нам адгукаецца і памяццю таго, што здарылася з намі: часам шэптам, але часцей –  грукатам і звонам. 
11 мая 2021

“Суд будзе доўгім і нудным. Перадачы не перадавайце”. 31-ы выпуск дайджэста пра беларускую культуру падчас грамадска-палітычнага крызісу

“Гісторыю вайны падмянілі гісторыяй перамогі”, – гэтая цытата з кнігі “У вайны не жаночы твар” Святланы Алексіевіч вельмі трапна апісвае ідэалагічную рэальнасць, у якой мы жывем не першае дзесяцігоддзе. Пастановачнае спаленне вёскі, чатыры тысячы чырвона-зялёных балонікаў, ветэраны, якіх вымушаюць прыходзіць на парад, але адмяняюць выплаты перад Днём Перамогі… Мы чакаем сапраўдны дзень перамогі – перамогі святла і любові.
6 мая 2021

(БЕЛ/РУ) Маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры на пачатак 2021

МОНИТОРИНГ НАРУШЕНИЙ ПРАВ ЧЕЛОВЕКА В СФЕРЕ КУЛЬТУРЫ НА НАЧАЛО 2021 
4 мая 2021

“Каждый ищет своих”… 30-ты выпуск дайджэста пра беларускую культуру падчас грамадска-палітычнага крызісу

“З кожным днём у Беларусі павялічваецца колькасць песень “пратэсту” і колькасць палітвязняў, колькасць санкцый і колькасць асуджаных па “змагарскіх” артыкулах, колькасць напісаных вершаў ды пастаўленых спектакляў і колькасць расчараваных у магчымасці зменаў”.
27 красавіка 2021

“З адзінак вырастуць мільёны”. 29 выпуск дайджэста пра беларускую культуру падчас грамадска-палітычнага крызісу

Ёсць працэсы непадуладныя мастацтву. Яно не можа вызваліць палітвязняў, не можа прымусіць рэжым спыніць гвалт над краінай і правесці сумленныя выбары. Але мастацтва можа не даць людзям прывыкнуць да бязладдзя і несправядлівасці, бо мы не можам дазволіць сабе супакоіцца і змірыцца.
22 красавіка 2021

Freedom to Write Index 2020

Пісьменнікі_цы з’яўляюцца неабходнай і абавязковай часткай грамадства, якая сведчыць і распавядае свету пра рэаліі нашага часу. Мінулы год асабліва яскрава актуалізаваў і паказаў нам тую вырашальную ролю, якую згулялі  пісьменнікі_цы ў інфармаванні свету аб тым, што адбываецца ў іх родных краінах падчас пандэміі COVID-19, і тым самым дапамаглі нам уявіць альтэрнатыўнае бачанне будучыні.
20 красавіка 2021

“Гэтыя навіны калі-небудзь скончацца”… А пакуль – выпуск 28 дайджэста пра культуру Беларусі падчас грамадска-палітычнага крызісу

Шквалам дажджу і ветру прыносіць дрэнныя навіны, але раптам з’яўляюцца жанчыны пад бел-чырвона-белымі парасонамі, і хлопчык у пераходзе спявае “Грай”, і мастакі ды мастачкі ствараюць карціны – іранічныя, кранальныя, і музыкі ладзяць канцэрты ды пішуць песні, ставяцца спектаклі пра надзённае, прылятаюць малюнкі з-за кратаў, мудрыя людзі падымаюць дух важнымі словамі… І мы жывем, і Беларусь жыве. 
13 красавіка 2021

“Яны адчулі, што культура – гэта першасны выклік”. Сціслы агляд беларускай культуры за мінулы тыдзень, выпуск 27

«Мы хацелі гэтага [свайго роду негвалтоўнай рэвалюцыі] дамагчыся без праліцця крыві. Гэта быў ідэалістычны план». Святлана Алексіевіч  
6 красавіка 2021

“І апранае зноў два белых-белых крылы чырвоны мой анёл”. Дайджэст культурнага супраціву, выпуск 26

Жорсткія няспынныя рэпрэсіі пакідаюць адбітак на кожным з нас, часам сіл застаецца толькі на веру, часам хапае на дзеянне, а часам – на просьбу аб падтрымцы. Нашая сіла ў творчасці і салідарнасці.
30 сакавіка 2021

“Я жыў, смяяўся і спяваў так многа, хоць часта збіты, чорны, без надзей”. Дайджэст культурнага супраціву, выпуск 25

У сваім апошнім слове Вольга Калацкая прачытала верш з перакладзенай ёю кнігі – і гэтым усё сказана.  “Бязмоўныя бястварыя бязвінныя ахвяры мы бяспраўныя”