Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца




Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове. Заснавальнікамі прэміі выступілі Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут ў Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Мэты прэміі


— ушанаваць памяць Ежы Гедройца, публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
— папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
— падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.

Лаўрэаты

2018

1 месца

Уладзімір Арлоў
за кнігу "Танцы над горадам"

2 месца

Альгерд Бахарэвіч
за кнігу "Сабакі Еўропы"

3 месца

Вінцэсь Мудроў
за кнігу "Забойца анёла"

2017

1 месца

Зміцер Бартосік
за кнігу "Быў у пана верабейка гаварушчы"

2 месца

Людміла Рублеўская
за кнігу "Дагератып"

3 месца

Адам Глобус
за кнігу "Зваротная перспектыва"

2016

1 месца

Макс Шчур
за кнігу "Завяршыць гештальт"

2 месца

Альгерд Бахарэвіч
за кнігу "Белая муха, забойца мужчын"

3 месца

Андрэй Адамовіч
за кнігу "Таўсьціла і лешч"

2015

1 месца

Віктар Казько
за кнігу "Час збіраць косці"

2 месца

Таццяна Барысік
за кнігу "Жанчына і леапард"

3 месца

Альгерд Бахарэвіч
за кнігу "Дзеці Аліндаркі"

2014

1 месца

Ігар Бабкоў
за кнігу "Хвілінка: Тры гісторыі"

2 месца

Артур Клінаў
за кнігу "Шклатара"

3 месца

Вінцэсь Мудроў
за кнігу "Багун"

2013

1 месца

Уладзімір Някляеў
за кнігу "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без"

2 месца

Альгерд Бахарэвіч
за кнігу "Гамбургскі рахунак Бахарэвіча"

3 месца

Адам Глобус
за кнігу "Сказы"

2012

1 месца

Павел Касцюкевіч
за кнігу "Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту"

2 месца

Альгерд Бахарэвіч
за кнігу "Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча"

3 месца

Андрэй Федарэнка
за кнігу "Мяжа"