Пошук

“Творчая кухня” з пісьменніцай Зараславай Камінскай


14 красавіка (серада) а 19.00 адбудзецца "Творчая кухня" з пісьменніцай Зараславай Камінскай.

Зараслава Камінская – аўтарка кніг “Русалкі клічуць”, “Калядны стол”, лаўрэатка прэміі “Дэбют” і прэміі Цёткі, таксама Зараслава заняла трэцяе месца ў прэміі Гедройца 2020. Мы абмяркуем, чаму людзі пішуць пра ежу, паразважаем, як знайсці баланс паміж натхненнем і пісьменніцкай працай і як літаратурныя прэміі ўплываюць на аўтараў.

Таксама Зараслава прачытае ўрыўкі са сваіх кніг і адкажа на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube па спасылцы.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.