Творчая кухня з Максімам Жбанковым


У аўторак 4 жніўня а 19:00 сустракаемся на «Творчай кухні» з культуролагам, крытыкам і эсэістам Максімам Жбанковым.
Мы паразмаўляем пра апошнія тэксты Максіма і пра тое, як і аб чым думаецца і пішацца гэтым летам. Распытаем у падрабязнасцях пра новую кнігу «SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну». Дарэчы, кніга цалкам гатовая і чакае толькі аднаўлення працы Ulej.by, каб пачаць краўдфандынг. Некалькі ўрыўкаў з кнігі Максім прачытае падчас эфіру.
Глядзець эфір можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё”, а таксама на Youtube.
 
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.