Пошук

“Творчая кухня” з Андрэем Антонавым


19 мая (серада) а 20.00 адбудзецца "Творчая кухня" з біёграфам Ігната Абдзіраловіча Андрэем Антонавым.

Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) – беларускі філосаф, паэт і публіцыст. Сёлета ягонаму эсэ “Адвечным шляхам” спаўняецца 100 год. Мы абмяркуем, чаму постаць Абдзіраловіча важная для сучаснасці, як правільна чытаць і інтэрпрэтаваць гэтыя тэксты і што такое “ліючаяся форма”. 

На эфіры будзе прысутнічаць паэтка і арт-менеджарка Марыя Мартысевіч, якая падзеліцца навінамі кніжнай серыі  Gradus і раскажа, дзе ў бліжэйшы час можна будзе купіць кнігу з творамі Ігната Абдзіраловіча.

Таксама Андрэй і Марыя адкажуць на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube па спасылцы.


“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.