Пошук

Павіншуйце палітвязня з Днём Народзінаў!


Па стану на канец ліпеня ў Беларусі амаль 600 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі і іх колькасць па-ранейшаму працягвае павялічвацца. Гэта, безумоўна, сведчыць пра тое, што ціск і рэпрэсіі з боку ўладаў не толькі не спыняюцца, але і набіраюць моц. 

Беларускі ПЭН-цэнтр як аб’яднанне літаратараў асабліва заклапочаны лёсам дзеячаў культуры, якія несправядліва апынуліся за кратамі. Мэтай творцаў заўсёды было развіццё культурнага поля Беларусі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням, далучаемся да калег і заклікаем любымі зручнымі дла вас спосабамі падтрымліваць тых, хто знаходзіцца за кратамі. Сапраўды, “Наша сіла — ў салідарнасці»!

Самы просты і даступны спосаб сувязі з палітзняволеным — гэта ліставанне. А калі вы не ведаеце з чаго пачаць – павіншуйце з днём нараджэння! У жніўні 8 чалавек, якія так ці інакш уключаныя ў працэс культурнага развіцця нашай краіны, будуць спраўляць свой дзень народзінаў за кратамі. Гэта Алесь Пушкін, мастак (6 жніўня); Сяргей Ціханоўскі, блогер (18 жніўня), Анатоль Хіневіч, праграміст і бард (19 жніўня), Арцём Такарчук, архітэктар (20 жніўня), Сяргей Волкаў, акцёр (21 жніўня), Мікалай Дзядок, блогер і літаратар, грамадскі актывіст (23 жніўня), Ала Шарко, менеджарка культуры, праграмная дырэктарка Прэс-клуба (24 жніўня) і Ігнат Сідорчык, рэжысёр, акцёр і паэт (25 жніўня). Давайце павіншуем разам!

Адрасы для лістоў:

Алесю Пушкіну – Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А;

Сяргею Ціханоўскаму – СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А;

Анатолю Хіневічу – ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба;

Арцёму Такарчуку – ПК №15. 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183;

Сяргею Волкаву – СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37;

Мікалаю Дзядку і Але Шарко – СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2;

Ігнату Сідорчыку – Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №49. 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2 б.