Публічная аферта аб добраахвотным ахвяраванні

1. Асноўныя палажэнні
1.1. Сапраўдная публічная аферта (далей – Аферта) з’яўляецца прапановай Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі ПЭН-цэнтр” (далей – Аб’яднанне) заключыць з тым, хто адгукнецца на Аферту (далей – Ахвярадаўца), дамову ахвяравання (далей – Дамову) на ўмовах, прадугледжаных ніжэй.
1.2. Ахвярадаўца – фізічная асоба, якая прыняла ўмовы Аферты і мае намер здзейсніць плацеж на адрас Аб’яднання. Ахвярадаўцам можа быць толькі (а) грамадзянін Рэспублікі Беларусь, за выключэннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, або (б) замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.
1.3. Плацеж – сума сродкаў, якую Ахвярадаўца пералічае Аб’яднанню на ўмовах Дамовы.
1.4. Плацежны сэрвіс – Праграмна-апаратны комплекс ArtPay, ТАА «СейлСэрвіСалюшэнс».
1.5. Банк – ААТ “Белінвестбанк”.
1.6. Аферта ўступае ў сілу з дня, наступнага за днём размяшчэння яе на
сайце ў сетцы Інтэрнэт па адрасе https://pen-centre.by (далей – Сайт).
1.7. Аферта дзейнічае бестэрмінова. Аб’яднанне мае права адмяніць Аферту ў любы час без тлумачэння прычын. У Аферту могуць быць унесены змены і дапаўненні, якія ўступаюць у сілу з дня, наступнага за днём іх размяшчэння на Сайце.
1.8. Месцам размяшчэння Аферты і месцам заключэння дамовы лічыцца горад Мінск, Беларусь.

2. Прадмет Дамовы
2.1. Ахвярадаўца ў якасці добраахвотнага ахвяравання пералічвае ўласныя грашовыя сродкі на рахунак Аб’яднання, а Аб’яднанне прымае ахвяраванне і выкарыстоўвае яго на мэты, указаныя ў пункце 2.2.
2.2. Мэтавае прызначэнне ахвяравання: для дасягнення статутных мэт Аб’яднання, у тым ліку для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў.

3. Правы і абавязкі бакоў
3.1. Аб’яднанне абавязваецца выкарыстоўваць атрыманыя ад Ахвярадаўцаў грашовыя сродкі строга ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з мэтамі, названымі ў п. 2.2.

3.2. Ахвярадаўца дае дазвол на апрацоўку і захоўванне персанальных дадзеных, якія выкарыстоўваюцца Аб’яднаннем выключна для выканання Дамовы.
3.3. Прымаючы ўмовы гэтай Аферты, Ахвярадаўца пацвярджае добраахвотны і бязвыплатны характар ахвяравання.

4. Іншыя ўмовы
4.1. Здзяйсняючы Плацеж, Ахвярадаўца пацвярджае, што:
– ён з'яўляецца фізічнай асобай, валодае поўнай дзеяздольнасцю і яму больш за 18 гадоў;
– ён з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або замежным грамадзянінам ці асобай без грамадзянства, якая мае дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь;
– яму была дадзена дакладная і поўная інфармацыя аб Аб’яднанні, а таксама іншая інфармацыя, якая павінна быць прадастаўлена ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
– прадстаўленая Ахвярадаўцам інфармацыя з'яўляецца дакладнай.
4.2. Усе Плацяжы ажыццяўляюцца з выкарыстаннем інтэрнэт-сайта Плацежнага сэрвісу ў адпаведнасці з правіламі, вызначанымі Плацежным сэрвісам і Банкам. Арганізатар не ажыццяўляе і не забяспечвае ажыццяўленне Плацяжу, не захоўвае і не апрацоўвае дадзеныя банкаўскіх карт Ахвярадаўцаў, не разглядае прэтэнзіі, звязаныя са здзяйсненнем Плацяжоў, не ўстанаўлівае і не спаганяе камісіі з Ахвярадаўцаў у сувязі са здзяйсненнем Плацяжу.
4.3. Усе прэтэнзіі, звязаныя з ажыццяўленнем Плацяжу, Ахвярадаўца мае права адрасаваць Плацежнаму сэрвісу або Банку, які эмітаваў банкаўскую карту (у залежнасці ад таго, да чыёй зоны адказнасці маюць дачыненне праблемы, звязаныя зажыццяўленнем Плацяжу).

5. Рэквізіты бакоў
РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ "БЕЛАРУСКІ ПЭН-ЦЭНТР"
Юрыдычны адрас: г. Мінск, вул.Каржанеўскага, 18-105
Паштовы адрас: Беларусь, 220050, г. Мінск, п/с 218
УНП 100264987
р/р BY85BLBB30150100264987001001 у ААТ “Белінвестбанк”, Дырэкцыя па г. Мінску і Мінскай вобласці, г. Мінск, вул. Калектарная, 11, код BLBBBY2X