Пошук

Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску


Распачаты набор у літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску (Польшча) для аўтараў і аўтарак з Беларусі. Гданьскі Інстытут культуры праводзіць адбор, па выніках якога, трое літаратараў з Беларусі трапяць на 4-8 тыдняў у Гданьск. Набор будзе доўжыцца да 29 жніўня 2021 года.

Падаць заяўкі могуць аўтары і аўтаркі з Польшчы і Беларусі, а таксама перакладчыкі з Польшчы, якія адпавядаюць наступным крытэрам:

  • маюць хаця б адну надрукаваную кнігу прозы ці паэзіі;
  • валодаюць польскай, англійскай або рускай мовай;
  • на дадзены момант працуюць над літаратурным праектам.

Тэрміны рэзідэнцый:

  • рэзідэнцыя для перакладчыкаў: 1 каляндарны месяц (у перыяд з 1 па 31 кастрычніка)
  • рэзідэнцыя для польскіх пісьменнікаў і пісьменніц: 2 каляндарныя месяцы (з 1 кастрычніка па 30 лістапада)
  • рэзідэнцыя для аўтараў і аўтарак з Беларусі: 2 каляндарныя месяцы (з 1 кастрычніка па 30 лістапада).

Як падацца:

Неабходна адправіць заяўку ва ўстаноўлены тэрмін на адрас: [email protected] 

Заяўка павінна ўключаць:

  • запоўненую анкету,
  • CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў,
  • суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі працы на час пражывання (не больш за 5000 знакаў з прабеламі),
  • фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак фармату А4).

Спампаваць рэгламент праграмы: на польскай/ на рускай / на беларускай мове 

Спампаваць форму заяўкі: форма на польскай-англійскай-беларускай мовах / форма на рускай мове 

Вынікі набору будуць абвешчаныя да 10 верасня 2021 года.

Падрабязней па спасылцы.