Пошук

Міжнародны ПЭН патрабуе неадкладана адмяніць рашэнне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра


9 жніўня Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра. У адказ на гэтую навіну Джэніфер Клемент, прэзідэнт Міжнароднага ПЭНа, заявіла:

“ПЭН-супольнасць рашуча асуджае закрыццё Беларускага ПЭН-цэнтра. Тое, што беларускія ўлады ліквідавалі Беларускі ПЭН ў гадавіну спрэчных прэзідэнцкіх выбараў, з’яўляецца трагічным напамінам пра шматлікія парушэнні, з якімі сутыкнуўся народ Беларусі ў апошнія месяцы, а таксама пра іх непахіснасць перад цяжкасцямі. ПЭН-супольнасць падтрымлівае Беларускі ПЭН-цэнтр і ўсіх людзей у Беларусі, якія працягваюць нястомна змагацца за свае правы. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна адмяніць рашэнне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра і абараніць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў”.

Міжнародны ПЭН заклікае беларускія ўлады тэрмінова спыніць падаўленне свабоды слова, асацыяцый і мірных сходаў. Усе затрыманыя за мірнае выказванне сваіх поглядаў павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Пераслед незалежных СМІ і грамадскай супольнасці павінны быць спыненыя, а адвольная ліквідацыя НДА, у тым ліку Беларускага ПЭН-цэнтра, павінна быць адмененая.

Арыгінал заявы на англійскай па спасылцы.