Пошук

Пазіцыя Рады Беларускага ПЭНа адносна судовага працэса і рашэння аб ліквідацыі


Мы чуем з дзяржаўных СМІ наўпрост сфармуляваныя пагрозы “пусціць пад нож” тых, хто супраць; адкрыта артыкуляваную пазіцыю “часам не да законаў”; і без суду і следства агучаныя ў бок 185 недзяржаўных арганізацый абвінавачванні ў дэструктыўнасці іх структур, “якія ўяўляюць сабой патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы”.

Гэта ўсё адкрыта сведчыць пра наяўнасць палітычнай замовы зверху на “зачыстку” грамадзянскага сектара, што ў сваю чаргу робіць пазоўнікаў і суддзяў выканаўцамі гэтай замовы. А наша, так сказаць, “віна” заключаецца ў нашай нязгодзе з рэпрэсіямі, з гвалтам, у адстойванні свабоды слова і ідэалаў гуманізму. І калі ў гэтым наша віна – нам не сорамна. Мы ганарымся сваёй працай, нашымі сябрамі, партнёрамі, валанцёрамі.