Пошук

Міжнародная праваабарончая супольнасць асуджае напады беларускага рэжыму на журналістаў і праваабаронцаў і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых


Рэйды і затрыманні, якія зараз актыўна праводзяцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый і аналітычных цэнтраў з’яўляюцца рэзкай эскалацыяй пераследу праваабаронцаў і незалежных журналістаў у Беларусі.

Ніжэйпадпісаныя арганізацыі асуджаюць урад Аляксандра Лукашэнкі за бязлітасныя рэпрэсіі супраць незалежнай грамадскай супольнасці і патрабуюць ад беларускіх ўладаў неадкладна спыніць свае атакі на незалежную прэсу, праваабарончыя арганізацыі, а таксама вызвалілць ўсіх затрыманых. Рэйды, якія пачаліся 8-га ліпеня і працягваюцца па сённяшні дзень, з’яўляюцца новай хваляй рэпрэсій, якія праводзяцца беларускімі ўладамі з мэтай ліквідацыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. За дзень да рэйдаў Лукашэнка паабяцаў “разабрацца” з НДА, якія, на яго думку, правакуюць беспарадкі ў краіне.

Гэтыя абуральныя дзеянні супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі з’яўляюцца грубым парушэннем асноўных правоў чалавека на свабоду выказвання меркаванняў, свабоду прэсы і свабоду асацыяцый. Улады павінны неадкладана спыніць бязлітасны ціск на незалежны грамадскі рух. Міжнародная супольнасць павінна адзіным голасам выступіць супраць нападаў Лукашэнкі на грамадзянскую супольнасць, асудзіць гэтыя рэйды і безперапынна патрабаваць вызвалення журналістаў, культурных дзеячаў і грамадскіх актывістаў, а таксама прыцягнуць да адказнасці беларускіх палітыкаў і сілы бяспекі, якія нясуць адказнасць за гэтыя злоўжыванні паўнамоцтвамі.

Як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці па ўсім свеце, мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем:

  • неадкладнага і безумоўна вызваліць ўсіх затрыманых або зняволеных журналістаў і актывістаў;
  • спыніць рэйды, затрыманні, пераслед і нападкі на журналістаў, мастакоў, актывістаў і ўсіх тых, хто ажыццяўляе сваё права на свабоду выказвання меркаванняў і асацыяцый.

PEN America
PEN International
ARTICLE 19
European Centre for Press and Media Freedom (ECPMF)
European Federation of Journalists (EFJ)
Free Press Unlimited
Human Rights Watch (HRW)
IFEX
Index on Censorship
Reporters Without Borders (RSF)
South East Europe Media Organisation (SEEMO)

Арыгінал заявы па-англійску можна прачытаць па спасылцы.