Пошук

“Ты не чакай – прачнуўся і ідзі…” Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 39


Фота: малюнак Алены Ванковіч
Культура не ведае межаў. Уяўленне не ведае межаў. Патрэба ў выказванні меркавання і ў свабодзе творчасці не павінна абмяжоўвацца ні ў якім разе. Сцены, выбудаваныя страхам, агрэсіяй, тэрорам, найперш аддзяляюць людзей ад саміх сябе і ад іншых людзей. За сценамі не бывае лета.

Спампаваць pdf-версію 39-га выпуску маніторынга культурнага супраціву


Пераслед, прысуды, культурная палітыка

Ганна Важнік

Ганну Важнік, настаўніцу музыкі, асудзілі на год “хатняй хіміі” за тое, што яна ў асабістым акаўнце ў Twitter змяніла страфу гімна РБ, пачаўшы з “Мы экстрэмісты, мірныя людзі”. 

Суд над Міколам Дзядком, блогерам, актывістам анархісцкага руху, аўтарам турэмнай літаратуры, пачаўся 29 чэрвеня ў Мінску. Мікола распавёў пра катаванні падчас затрымання.

Андрэю Аляксандраву, журналісту, медыяменеджару і паэту, 30 чэрвеня выставілі новае абвінавачванне – паводле часткі 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве). 

З дзяржаўнага часопіса «Маладосць», які ў творчых колах лічыўся найлепшым дзяржаўным літараратурным часопісам, сышлі ўсе супрацоўнікі – пасля звальнення галоўнай рэдактаркі Святланы Воцінавай у лютым 2021 года іх заставалася ўсяго чацвёра. 

Некалькі культурных дзеячаў расказалі, што па вяртанні ў Беларусь на мяжы іх рэчы даглядалі са складаннем пратаколу дагляду. Верагодна, гэта звязана з іх адміністратыўнымі арыштамі падчас пратэстаў. 

Таццяна Севярынец

Беларускія ўлады запатрабавалі спыніць дзейнасць у краіне Гётэ-Інстытута і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) – асноўных арганізацый па вывучэнні нямецкай мовы і культуры па ўсім свеце.

Да Таццяны Севярынец, маці Паўла Севярынца, 1 ліпеня прыйшлі з ператрусам. У выніку забралі кнігі Паўла, бел-чырвона-белы парасон і сцяжкі. 

Анжаліка Агурбаш, фота з асабістага архіву

Ігар Казмерчак, галоўны рэдактар рэгіянальнага незалежнага сайта https://orsha.eu і ўладальнік крамы нацыянальных сувеніраў “Цудоўная крама”, 2 ліпеня атрымаў позву пра выклік у Следчы Камітэт. 

Супраць Анжалікі Агурбаш, беларускай спявачкі, якая жыве ў Маскве, распачалі крымінальную справу за распальванне варожасці і абразу Аляксандра Лукашэнкі – ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.


Сімволіка

Кацярына Віннікава

Сяргей Муравейка асуджаны на год “хіміі” за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг. 

Ядзвіга Малашчанка, сямнаццацігадовая выпускніца Баранавіцкай гімназіі №4, атрымала папярэджанне за тое, што 29 траўня падчас лінейкі пакрыла плечы тканінай белага і чырвонага колеру.

Кацярыну Віннікаву, выпускніцу юрфака БДУ, асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту за тое, што падчас уручэння дыпломаў са сцэны яна ў белай сукенцы з чырвоным пасам падзякавала звольненым выкладчыкам БДУ, а таксама згадала пра Максіма Знака, Іллю Салея і іншых рэпрэсаваных юрыстаў.


Жыццё ў няволі

Анжаліка Борыс

 

У Анжалікі Борыс, палітзняволенай старшыні Саюзу палякаў Беларусі, у СІЗА пагаршаецца стан здароў’я. У выніку яна пагадзілася выехаць у Польшчу, але ўлады стрымліваюць гэты працэс і спрабуюць шантажаваць праз гэта яе калегу, журналіста Анджэя Пачобута.

Уладзімір Гундар, актывіст і краязнаўца, абвясціў галадоўку ў карцары, куды яго змясцілі за адмову прамаўляць фразу “схільны да экстрэмізму”. Яго здароўе пад пагрозай.


Творчы супраціў і культурны актывізм 

Медыйны праект “Артысты Перамогі расказвае гісторыі беларускіх артыстаў і артыстак, якія маюць досвед рэпрэсій, каб даць зразумець што адчувае творчы чалавек у абставінах ціску і няволі, і тых, якія робяць вельмі шмат для Перамогі, але каго цудам абмінулі жорсткія рэпрэсіі.

Ліля Квацабая ілюструе беларускія традыцыйныя строі.

Стася Міронцава, Патртрэт зняволенага кактуса”.

 

 

Міжнародны тыдзень беларускай культуры пройдзе з 5 па 11 ліпеня. 


Галасы асобаў

Ганна Севярынец

Ганна Севярынец, пісьменніца і даследчыца літаратуры, настаўніца:

“Нават цяпер, калі я ў даволі прыбітым стане, разумею, што месяцы з чэрвеня мінулага года да красавіка ў маім жыцці былі самымі асэнсаванымі і шчаслівымі, прытым што яны вельмі балючыя і пакутлівыя. У мяне ледзь не штодзённа ўзнікае адчуванне, што я жыла дзеля таго, каб у гэты час спатрэбіцца”.

Уладзь Лянкевіч

Уладзь Лянкевіч, паэт, перакладчык, музыка, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра: 

“Вярнулася вера ў чалавека. Скажам так, я доўгі час жыў у створаным мною ж мікракосмасе і, каб не псаваць сабе настрою, папросту не думаў, што там адбываецца звонку. Але гэты год паказаў мне, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх нямала, і яны захоўваюць годнасць”.


Міжнародная салідарнасць

Анлайнавы канцэрт салідарнасці з Беларуссю ў межах выбітнага Свята музыкі  ў Львове.


Павіншуйце палітвязняў з днём нараджэння

У ліпені 3 чалавекі, якія так ці інакш уключаныя ў працэс культурнага развіцця нашай краіны, будуць спраўляць свой дзень народзінаў за кратамі. Гэта Мікалай Сасеў, выкладчык танцаў (16 ліпеня); Аляксей Санчук, музыка (18 ліпеня) і Віктар Лосік, капірайтэр (22 ліпеня). 

Адрасы для лістоў: 

Аляксею Санчуку ды Мікалаю Сасеву:

Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Віктару Лосіку:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2


Як дапамагчы беларускай культурнай супольнасці? ПАДТРЫМАЙЦЕ кампанію “Save Our Songs”.