Пошук

Заява Міжнароднага ПЭНа адносна сітуацыі ў Беларусі


Міжнародны ПЭН патрабуе спыніць эскалацыю гвалту і рэпрэсій супраць прадстаўнікоў незалежных СМІ, дзеячаў культуры і грамадзянскай супольнасці

Патрабуем ад беларускіх уладаў тэрмінова пакласці канец бязлітаснаму падаўленню незалежных і крытычных галасоў, заявілі сёння PEN International, у сувязі з тым, што ціск на пісьменнікаў, журналістаў і дзеячаў культуры ў Беларусі не спыняецца.

“Ўчынак, здзейснены беларускімі ўладамі, абуральны, злачынны, безразважлівы, небяспечны і беспрэцэдэнтны. Ён заслугоўвае самага суровага асуджэння. Ясна, што адміністрацыя Лукашэнкі ні перад чым не спыніцца у сваіх спробах выкараніць іншадумства. Шакуюць надзвычайныя меры, якія прыняў урад Лукашэнкі для арышту апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча. Мы настойліва заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і да скасавання ўсіх прад’яўленых яму абвінавачванняў. Шакавальны арышт Пратасевіча з’яўляецца не толькі трывожным сігналам для незалежных СМІ, дзеячаў культуры і грамадзянскай супольнасці Беларусі, але і стварае надзвычай трывожны прэцэдэнт для тых, хто жыве ў выгнанні. Ён таксама перапісвае пратаколы міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, як і стандарты міжнароднага права. Міжнародная супольнасць павінна рашуча выступіць супраць гэтага акта згону самалёта дзяржавай. Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць эскалацыю гвалту, замахаў на свабоду слова і вызваліць усіх незаконна зняволеных”,

сказаў Салил Трипати, старшыня Камітэта пісьменнікаў у няволі PEN International.

У апошнія месяцы мноства пісьменнікаў, журналістаў і дзеячаў культуры сутыкнуліся з адвольнымі арыштамі, затрыманнямі, звальненнямі і цэнзурай праз бясконцыя спробы ўладаў задушыць іншадумства і пакараць тых, хто адважыўся выказацца супраць парушэнняў асноўных правоў і свабод чалавека. PEN International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць нападкі на незалежныя СМІ, незалежных дзеячаў культуры і грамадскую супольнасць.

Арыгінал заявы на англійскай мове чытайце па спасыдцы.