Пошук

(БЕЛ/РУ) МАНІТОРЫНГ ПАРУШЭННЯЎ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ НА ПАЧАТАК 2021


МОНИТОРИНГ НАРУШЕНИЙ ПРАВ ЧЕЛОВЕКА В СФЕРЕ КУЛЬТУРЫ НА НАЧАЛО 2021 

Русскоязычная версия ниже


СПРАВАЗДАЧА ЗА СТУДЗЕНЬ-САКАВІК 2021 ГОДА ПРА МАНІТОРЫНГ ПАРУШЭННЯЎ КУЛЬТУРНЫХ ПРАВОЎ І ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў ДАЧЫНЕННІ ДА ДЗЕЯЧАЎ КУЛЬТУРЫ.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ І ТЭНДЭНЦЫІ 

  1. За 1-ы квартал 2021 года зафіксаваны 291 выпадак парушэння правоў, што складае амаль 50% ад агульнага аб’ёму зафіксаваных выпадкаў за ўвесь 2020-ы год (593). Але ідэнтычная колькасць выпадкаў была ў 4-м квартале 2020-га года (292), калі машына рэпрэсій (а гэта асноўны змест маніторынгу) раскруцілася ўжо напоўніцу. Такім чынам, можна сцвярджаць, што рост рэпрэсій і ціск, якія асабліва моцна выявіліся з 2-га паўгоддзя 2020 года, не слабне і набывае дадатковыя формы.

  2. Па стане на 31.03.2021 з агульнага ліку палітычных вязняў у краіне – 325 чалавек – 33 адносяцца да дзеячаў культуры. Яшчэ 4 дзеячы культуры (цяпер “былыя палітзняволеныя”) прыгавораныя судом да абмежавання свабоды з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (у прастамоўі – “хімія”). Усяго за 1-ы квартал былі асуджаныя 12 чалавек з ліку тых, у дачыненні да каго вядзецца крымінальны пераслед: прыгавораныя да 1,5-3 гадоў абмежавання свабоды (“хіміі” альбо “хатняй хіміі”) або да 2-8 гадоў калоніі.
  3. Асноўныя “тэмы” ціску, або адрасаты рэпрэсій:
  • Літаратура: выдаўцы, выдавецтвы, літаратары.
    Адбываліся затрыманні і допыты выдаўцоў Генадзя Вінярскага і Андрэя Янушкевіча, кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі. Блакіроўка рахункаў выдавецтваў “Янушкевіч” і “Кнігазбор”, інтэрнэт-крамы беларускай літаратуры knihi.by. Не пропуск мытняй кніг Віктара Марціновіча “Рэвалюцыя” і “Беларуская нацыянальная ідэя” аўтарства Змітра Лукашука і Максіма Гарунова. Дыскрэдытацыя шэрагу кніг з дапамогай сюжэтаў на нацыянальным тэлебачанні. Аднабаковае скасаванне дамоваў на рэалізацыю “Белсаюздрукам” выданняў, сярод якіх ёсць прэса з кантэнтам па тэме культуры: газета “Новы Час”, часопіс “Наша Гісторыя”. Прызнанне экстрэмісцкай кнігі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Ігара Ільяша “Беларускі Данбас” і суд у дачыненні да журналіста Рамана Васюковіча, які здзейсніў правоз двух экзэмпляраў кнігі ў Рэспубліку Беларусь да прызнання яе экстрэмісцкай. Судовы працэс за захаванне кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, набытай раней ў дзяржаўнай кніжнай краме і канфіскаванай да таго, як у ёй былі знойдзеныя “прыкметы праяў экстрэмізму”. А таксама затрыманне пенсіянераў за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі” – чытанне ў цягніку кніг беларускіх пісьменнікаў: Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і іншых класікаў. Пытанне міліцыянера на допыце гучала так: “А чаму вы чытаеце гэтыя кнігі? Гэта апазіцыйная літаратура”.
  • Арт-прасторы
    Мы фіксуем тэндэнцыю, накіраваную на стварэнне перашкод для дзейнасці незалежных культурных прастораў. У пачатку студзеня ў аднабаковым парадку ўладальнік памяшкання скасаваў дамову арэнды з Культурніцкім хабам “Ок16”, у выніку чаго былі адмененыя ўсе (пераважна тэатральныя) мерапрыемствы. Пазней прыходзілі з ператрусам у “Другі паверх” і “Крылы халопа” – забраныя дакументы і тэхніка, ажыццяўляюцца шмалікія праверкі: ад пажарнай інспекцыі да Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Прымусова закрыўся гродзенскі бар і арт-прастора “Трэцяе месца”, гомельскі Red Pub, ствараліся складанасці мінскаму музычнаму клубу “Графіці”. Адменены фестываль сучаснага мастацтва Moving Art Festival, цалкам зачынілася арт-прастора MAF.
  • Крамы з сімволікай
    Намі зафіксаваныя факты стварэння перашкод для дзейнасці крамаў, якія гандлююць нацыянальнай сімволікай і адзеннем: “Князь Вітаўт”, Symbal.by, “Росквіт”, “Мой модны кут”, Vokladki, БЧБ.бел, “Адметнасць”, “Цудоўная крама”, “Хамелеон”, LSTR Adzieńnie, майстэрні Moj rodny kut. Частка з іх была вымушаная спыніць сваю дзейнасць цалкам або часткова.
  • Пытанні спрэчнай памяці: крымінальныя справы пра “рэабілітацыю нацызму”

– “Польская справа”, якая масава разгарнулася ў сакавіку па факце мерапрыемства, праведзенага з нагоды Дня памяці “выклятых жаўнераў” у польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Брэсце. У выніку было затрыманае кіраўніцтва не прызнанага ў Беларусі Саюза палякаў, дырэктары грамадскіх школ пры ім: Ганна Панішава, Аляксандр Наводнічы, Анжаліка Борыс, Андрэй Пачобут, Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая, адбыліся ператрусы ва ўстановах у Гродне, Брэсце, Баранавічах, Лідзе, Ваўкавыску.

– Крымінальныя справы ў адносінах да Алеся Пушкіна (мастака) і Паўла Мажэйку (кіраўніка цэнтру) за дэманстрацыю партрэта ўдзельніка антыбальшавісцкага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара на выставе ў “Цэнтры гарадскога жыцця” ў Гродне.

– Адмена паказу спектакля і пагрозы ўзбуджэння крымінальнай справы ў адрас акцёраў тэатральнай пастаноўкі “Кадыш” (таксама павінна была праходзіць у “Цэнтры гарадскога жыцця” ў г. Горадні, тэма спектакля – Халакост).

  1. Акрамя таго, у дачыненні да дзеячаў культуры працягнуліся: 
  • звальненні нязгодных, раней заўважаных у актыўнай грамадзянскай пазіцыі супрацоўнікаў тэатраў: Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; музеяў: Музея гісторыі Магілёва, Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Музея Беларускага Палесся; адукацыйных устаноў: Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і іншых месцаў; 
  • адмовы музыкам і артыстам ў правядзенні канцэртаў і выдачы гастрольных пасведчанняў; 
  • адвольныя затрыманні, выклікі на допыты, спробы пранікнення ў кватэры, арышты за карыстанне гістарычнай сімволікай  і іншыя выпадкі.

У дачыненні культурных правоў: 

  • Стварэнне перашкод у ажыццяўленні права на карыстанне прадуктамі культуры: адвольнае затрыманне слухачоў курсаў беларускай мовы ў Ваўкавыску; канвойнае суправаджэнне экскурсій ці затрыманне экскурсантаў у Полацку, Навагрудку, Мінску; арышт гледачоў канцэрта ў Смалявічах. 
  • Парушэнні, звязаныя з выкананнем Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, факты дыскрымінацыйнага стаўлення да беларускай мовы.

  1. Мы вылучаем таксама тэндэнцыю мэтанакіраванай дыскрэдытацыі дзеячаў культуры ў дзяржаўных СМІ. Асобна былі прааналізаваныя 123 артыкулы у найбуйнейшым дзяржаўным выданні краіны, і зафіксавана 237 дыфамацыйных/зняважлівых выказванняў у адрас 89 дзеячаў культуры. Часцей за іншых выказванні, што зняслаўлівалі гонар і дзелавую рэпутацыю, былі здзейсненыя ў адрас Мікалая Халезіна, Марыі Калеснікавай, Юліі Чарняўскай, Ксеніі Фёдаравай, Уладзіміра Мацкевіча, Віктара Бабарыкі і Наталлі Каляды.  
  1. Таксама асобна фіксуюцца шматлікія выпадкі: 
  • барацьбы з сімваламі (ліквідацыя бела-чырвона-белай сімволікі) і акцыямі салідарнасці пратэстнага руху; 
  • нізкай якасці менеджменту дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры.

Русскоязычная версия


ОТЧЕТ ЗА ЯНВАРЬ-МАРТ 2021 ГОДА О МОНИТОРИНГЕ НАРУШЕНИЙ КУЛЬТУРНЫХ ПРАВ И ПРАВ ЧЕЛОВЕКА В ОТНОШЕНИИ ДЕЯТЕЛЕЙ КУЛЬТУРЫ. 

  ОСНОВНЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ И ТЕНДЕНЦИИ.

  1. За 1-й квартал 2021 года зафиксирован 291 случай нарушения прав, что составляет почти 50% от общего объема зафиксированных случаев за весь 2020-й год (593). Однако идентичное число случаев было в 4-м квартале 2020-го года (292), когда машина репрессий (а это основное содержание мониторинга) была уже на полном ходу. Таким образом, можно утверждать, что рост репрессий и давление, проявившееся особенно сильно со 2-го полугодия 2020-го года, не ослабевает и приобретает дополнительные формы. 
  1. По состоянию на 31.03.2021 из общего числа политических заключенных в стране – 325 человек – 33 относятся к деятелям культуры для целей настоящего мониторинга. Еще 4 деятеля культуры (теперь «бывших политзаключенных») приговорены судом к ограничению свободы с направлением в исправительное учреждение открытого типа (в просторечье – «химия»). Всего за 1-й квартал 12 человек из числа тех, в отношении кого велось уголовное преследование, были осуждены: приговорены к 1,5-3 годам ограничения свободы («химии» или «домашней химии») или 2-8 годам колонии.
  1. Основные «темы» давления, или адресаты репрессий:
  • Литература: издатели, издательства, литераторы.
    Происходили задержания и допросы издателей Геннадия Винярского и Андрея Янушкевича, книгораспространителя Алеся Евдахи. Блокировка счетов издательств «Янушкевич» и «Книгосбор», интернет-магазина беларусских книг knihi.by. Не пропуск таможней книги Виктора Мартиновича «Революция», «Беларуская нацыянальная ідэя» авторства Дмитрия Лукашука и Максима Горюнова. Дискредитация ряда книг посредством сюжетов на национальном телевидении. Одностороннее расторжение договоров на реализацию «Белсоюзпечатью» изданий, среди которых есть пресса с контентом по теме культуры: газета «Новы Час», журнал «Наша Гісторыя». Признание экстремистской книги Екатерины Андреевой (Бахваловой) и Игоря Ильяша «Белорусский Донбасс» и суд в отношении журналиста Романа Васюковича, осуществившего ввоз двух экземпляров книги в Республику Беларусь до ее признания экстремистской. Судебный процесс за хранение книги «Беларуская нацыянальная ідэя», купленной ранее в государственном книжном магазине и изъятой до того, как в ней нашли «признаки проявления экстремизма». А также задержание пенсионеров за «участие в несанкционированной акции» – чтение в поезде книг беларусских писателей: Нила Гилевича, Якуба Коласа, Владимира Короткевича и других классиков. Вопрос милиционера на допросе звучал так: «А почему вы читаете эти книги? Это оппозиционная литература.»
  • Арт-пространства
    Мы фиксируем тенденцию, направленную на создание препятствий для деятельности независимых культурных пространств. В начале января в одностороннем порядке владелец помещения расторгнул договор аренды с Культурным хабом «Ок16», в результате чего отменились все (преимущественно театральные) мероприятия. Позже приходили с обыском в «Другі паверх» и «Крылы Халопа» – изъяты документы и техника, осуществляются многочисленные проверки: от пожарной инспекции до Департамента финансовых расследований. Вынужденно закрылся гродненский бар и арт-пространство «Третье место», гомельский Red Pub,  чинились сложности минскому музыкальному клубу «Граффити». Отменен фестиваль современного искусства Moving Art Festival, и полностью закрылось арт-пространство MAF.
  • Магазины с символикой
    Нами зафиксированы факты создания препятствий для деятельности магазинов, торгующих национальной символикой и одеждой: «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», «Мой модны кут», Vokladki, БЧБ.бел, «Адметнасць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», LSTR Adzieńnie, мастерской moj rodny kut. Часть из них была вынуждена прекратить свою деятельность полностью или частично.
  • Вопросы спорной памяти: уголовные дела о «реабилитации нацизма»

– «Польское дело», которое массированно развернулось в марте по факту мероприятия, проведенного по поводу Дня памяти «отверженных солдат» в польской социальной школе скаутов имени Ромуальда Траугутта в Бресте. В результате был задержан руководящий состав не признанного в Беларуси Союза поляков, директора общественных школ при нем: Анна Панишева, Александр Наводничий, Анжелика Борис, Андрей Почобут, Мария Тишковская, Ирена Бернацкая, прошли обыски в учреждениях в Гродно, Бресте, Барановичах, Лиде, Волковыске.

– Уголовные дела в отношении Алеся Пушкина (художника) и Павла Можейко (руководителя центра) за демонстрацию портрета участника антибольшевистского послевоенного подполья Евгения Жихаря на выставке в «Центре городской жизни» в г. Гродно.

– Отмена показа спектакля и угрозы возбуждения уголовного дела в адрес актеров театральной постановки «Кадиш» (также должна была проходить в «Центре городской жизни» в г. Гродно, тема спектакля – «Холокост»).

  1. Кроме того, в отношении деятелей культуры продолжились:
  • увольнения несогласных, ранее замеченных в активной гражданской позиции сотрудников театров: Могилевского областного драматического театра, Гродненского областного драматического театра, Национального академического театра имени Янки Купалы; музеев: Музея истории Могилева, Новогрудского историко-краеведческого музея, Дома-музея Адама Мицкевича в Новогрудке, Музея Белорусского Полесья; образовательных  учреждений: Белорусской государственной академии искусств, Гродненского государственного музыкального колледжа, Гродненского государственного университета имени Янки Купалы и других мест;
  • отказы музыкантам и артистам в проведении концертов и выдаче гастрольных удостоверений;
  • произвольные задержания, вызовы на допросы, попытки проникновения в квартиры, аресты за пользование исторической символикой и другие случаи. 

             В отношении культурных прав:

  • Создание препятствий в осуществлении права на пользование продуктом культуры: произвольное задержание слушателей курсов беларусского языка в Волковыске; конвойное сопровождение экскурсий или задержание экскурсантов в Полоцке, Новогрудке, Минске; арест зрителей концерта в Смолевичах.
  • Нарушения, связанные с соблюдением Закона «Об охране историко-культурного наследия», факты дискриминационного отношения к беларусскому языку.
  1. Мы выделяем также тенденцию целенаправленной дискредитации деятелей культуры в государственных СМИ.  Отдельному анализу были подвергнуты 123 статьи в крупнейшем издании страны, и зафиксировано 237 диффамационных/оскорбительных высказываний в адрес 89 деятелей культуры. Чаще других порочащие честь и деловую репутацию высказывания были осуществлены в адрес Николая Халезина, Марии Колесниковой, Юлии Чернявской, Ксении Фёдоровой, Владимира Мацкевича, Виктора Бабарико и Натальи Коляды.  
  1. Также отдельно фиксируются многочисленные случаи:
  • борьбы с символами (ликвидация бело-красно-белой символики) и акциями солидарности протестного движения;
  • низкого качества менеджмента государственной политики в сфере культуры.