Пошук

Журы абрала лаўрэатаў прэміі “Дэбют”


Журы прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча абрала лаўрэатаў у трох намінацыях. У гэтым годзе разглядаліся кнігі, выдадзеныя ў 2019 і 2020 гадах.

Пераможцамі сталі:

Артур Камароўскі з кнігай паэзіі “Вада пачынае жыць” (Мінск, “Галіяфы”),

Давід-Алег Лісоўскі з раманам “Кніга” (Гомель, “Барк”) і

Таццяна Анікеенка, якая пераклала з балгарскай твор Міхаіла Вешыма “Англійскі сусед” (Вільня, “Логвінаў”).

Сёлета таксама вызначаны чацвёра фіналістаў прэміі. У намінацыі “Паэзія” – Маргарыта Аляшкевіч (“Слоўныя ловы”) і Крысціна Бандурына (“Homo”), у намінацыі “Проза” – Васіль Тамарыч (“Вольны горад”) і ў намінацыі “Мастацкі пераклад” – Сяргей Матырка (Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”).

Шчыра віншуем лаўрэатаў і фіналістаў! 

Публічнай цырымоніі ўзнагароджання сёлета ладзіцца не будзе.


У журы прэміі ў 2021 годзе працавалі: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.


Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.