Пошук

ПЭН Амерыка выступіў супраць затрымання Аляксандра Фядуты і прызваў да яго неадкладнага вызвалення


“Затрыманне Аляксандра Фядуты ў Маскве не мае ніякага сэнсу. А факт таго, што Аляксандра затрымліваюць за межамі Беларусі і вяртаюць у краіну, трывожыць і ўражвае яшчэ больш”,

– заявіла Паліна Садоўская, дырэктарка Еўразійскіх праграм PEN America.

“Гэты інцыдэнт выразна паказвае тую ролю, якую адыгрывае пуцінскі рэжым ў падтрымцы нелегітымных спробаў Аляксандра Лукашэнкі ўтрымацца ва ўладзе Беларусі. Між тым беларускія ўлады нават не знайшлі час вылучыць супраць Фядуты абвінавачванне, даўшы зразумець, што ён арыштаваны проста за свае перакананні і за тое, што голасна выказваў нязгоду з рэжымам.

Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення Фядуты і да таго, каб міжнародная супольнасць выступіла супраць гэтага прыкладу змовы Расеі ў прыгнёце Беларусі”.

Арыгінал заявы па-англійску можна прачытаць па спасылцы.