Пошук

“Шасцідзясятнік” Караткевіч


Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча пры падтрымцы адукацыйнай праграмы SOS-Culture, якая ладзіцца ARTONIST, рады прадставіць трэцюю экскурсію праекта "Адрасы Караткевіча".

Маршрут, які распрацоўваўся для жывой сустрэчы з аматарамі вандровак і літаратуры, праз складаныя ўмовы 2020 года ў Беларусі і свеце ажыццявіўся ў онлайн-фармаце. Праект прысвячаецца 90-годдзю класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Паэт, гісторык і знаўца Мінска Антон Рудак правядзе нас па Пушкінскім пасёлку ў Мінску (сёння жыхары раёну называюць яго Кварталам Літаратараў). Гаворка пойдзе пра 1960-я гады, калі малады, але ўжо знакаміты пісьменнік жыў па адрасе вуліца Мікалая Чарнышэўскага, 7.

Над экскурсіяй працавалі:

  • у кадры – Антон Рудак
  • сцэнар – Антон Рудак
  • здымкі, мантаж – Уладзімір Каспяровіч
  • музыка – Аляксей Еранькоў
  • афармленне – Анатоль Лазар, Дзмітры Дзмітрыеў
  • каардынацыя – Марыя Мартысевіч

У экскурсіі выкарыстаны ўрывак з архіўнага запісу выступу Рыгора Барадуліна ў БДПУ імя Максіма Танка ў 2003 годзе.