Пошук

Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да заявы Міжнароднага ПЭНа і патрабуе неадкладна вызваліць Селахаціна Дземірташа


Фота: gazetekarinca.com

Турэцкія ўлады павінны тэрмінова выканаць рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека ад снежня 2020 года – неадкладна і безумоўна вызваліць Селахаціна Дземірташа, заявіў сёння PEN International. Пісьменнік і апазіцыйны палітык утрымліваецца ў СІЗА ўжо больш за чатыры гады.

Былы сустаршыня пракурдскай Народнай дэмакратычнай партыі (ДПН) Селахацін Дземірташ быў арыштаваны 4 лістапада 2016 года па сумніўных абвінавачваннях у тэрарызме. У выпадку прызнання вінаватым яму пагражае да 142 гадоў пазбаўлення волі. Турэцкія ўлады да гэтага часу не выканалі пастанову Вялікай палаты Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ) ад снежня 2020 года, якая прызнала затрыманне Селахаціна Дземірташа палітычна матываваным і запатрабавала яго неадкладнага вызвалення. У сакавіку 2021 года Камітэт міністраў Рады Еўропы заклікаў Турцыю выканаць пастановы Суда, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу і вызваліць Дземірташа.

«Кожны дзень, які Селахацін Дземірташ праводзіць за кратамі –  гэта трагедыя і напамін пра абуральнае ігнараванне Турцыяй сваіх абавязацельстваў па міжнароднаму праву ў галіне правоў чалавека. Еўрапейскі суд па правах чалавека двойчы выносіў рашэнне аб неадкладным вызваленні Дземірташа, аднак турэцкія ўлады ганебна ігнаруюць гэтае рашэнне. Як чалец Рады Еўропы Турцыя павінна падпарадкавацца пастановам ЕСПЧ і неадкладна вызваліць Дземірташа”, 

– заявіла Джэніфер Клемент, прэзідэнтка Міжнароднага ПЭН-клуба.

Больш інфармацыі пра справу Селахаціна Дземірташа можаце знайсці па спасылцы.