Пошук

«Словы мацней»: музыка Дзяніс Шматко чытае верш Алеся Дудара


У новым выпуску відэапраекта «Словы мацней» музыка Дзяніс Шматко чытае ўрывак са знакамітага верша Алеся Дудара «Пасеклі Край наш».

Дзяніс Шматко — беларускі музыка. З 2011 года асвоіў старажытную беларускую дуду, разам з аднадумцамі арганізаваў гурт сярэднявечнай беларускай музыкі «Літы талер», які плённа працуе і дагэтуль. Гурт выступае на айчынных і замежных фестывалях, увосень 2020 года падтрымліваў менчукоў канцэртам на «Плошчы Перамен». 10 жніўня 2020 года Дзяніс Шматко быў затрыманы падчас маніфестацый пасля выбараў і асуджаны на суткі.

Алесь Дудар (сапр. Алесь Дайлідовіч) (1904-1937) — паэт, перакладчык, крытык. Адзін з арганізатараў «Маладняка», найбуйнейшага літаратурнага аб’яднання 1920-х гадоў. Сябра літаб’яднання «Полымя». У 1929-м за антысавецкі верш «Пасеклі край наш папалам» быў прыгавораны да 3 гадоў высылкі, якія адбываў у Смаленску. Пасля заканчэння тэрміну вярнуўся ў Мінск, уступіў у Саюз пісьменнікаў БССР, у асноўным займаўся перакладамі з Пушкіна, Шылера, Бамаршэ і інш. Арыштаваны ў 1936 годзе і па фальшывых абвінавачаннях асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску 28 кастрычніка 1937 года.

Усе мінулыя выпускі па тэгу #словы мацней.