Пошук

Сусветны дзень паэзіі 2021


"Мы ведаем, што для зняволеных паэтаў і паэтак сонца не свеціць, што паміж месяцамі ёсць месяцы, дні паміж днямі і гадзіны паміж гадзінамі. Нават у тыя месяцы, дні і гадзіны, якія не пазначаныя ў календары, мы працуем за іх свабоду і свабоду іх самавыяўлення. Кожны дзень чальцы PEN пачынаюць з думак пра гэтых паэтаў і пакутах, якія яны перажываюць", - Джэніфер Клемент, прэзідэнтка Міжнароднага ПЭН-клуба.

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, гэты дзень абраны ў 1999 г. падчас 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА і ўяўляе сабой магчымасць адзначыць культурную і моўную разнастайнасць з дапамогай паэтычнага выказвання, а таксама магчымасць ушанаваць памяць паэтаў, адрадзіць традыцыі паэтычны чытанняў, спрыяць збліжэнню паміж паэзіяй і іншымі формамі мастацтва, а таксама надаць паэзіі прыкметнасці ў сродках масавай інфармацыі.

У той час як паэзія аб’ядноўвае людзей на розных кантынентах, многія паэты і паэткі ва ўсім свеце сутыкаюцца з пагрозамі, запалохваннем і гвалтам за тое, што проста выказаліся, за тое, што сваім голасам прымусілі прадстаўнікоў улады адчуваць сябе нязручна. У гэтым годзе ў Сусветны дзень паэзіі PEN International вылучае гісторыі чатырох паэтаў_к, якія штодня рызыкуюць сваім жыццём у сваёй працы: Марыя Мартысевіч (Беларусь), Кэтрын Біскет (Куба), Варавара Рао (Індыя) і Інакенцій Бахаті (Руанда). PEN International заклікае чальцоў арганізацыі прынімаць меры, каб ўрады выкановалі сваі абавязкі па забеспячэнні свабоды выказвання меркаванняў.

Марыя Мартысевіч – беларуская паэтка, пісьменніца і літаратурная перакладчыца, якая на працягу многіх гадоў падвяргалася рэпрэсіям за свае публічныя выступы. Яна адна з шматлікіх дзеячаў_ак культуры Беларусі, якая публічна выказвала сваю нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, пасля якіх дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы падчас мірных пратэстаў. З таго часу беларускія ўлады пачалі беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні да правоў чалавека. Многія пісьменнікі_цы і мастакі_чкі былі арыштаваныя, іх збівалі, знішчалі іх музычныя інструменты, а таксама звальнялі з працы только за тое, што яны не пабаіліся выказацца. Належачы руху культурнага супраціву, Марыя Мартысевіч выкарыстоўвае свае творчыя здольнасці, каб супрацьстаяць прыгнёту, складаючы вершы і праводзячы публічныя чытанні і выступленні.

PEN International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць напады на пісьменнікаў_ц, мастакоў_чак і дзеячаў_к культуры ў адплату за іх спробы выказаць сваю занепакоенасць і намер змагацца з несправядлівасцю.

Дзейнічайце:

Падтрымлівайце беларускіх паэтаў, арганізуючы паэтычныя чытанні і адзначаючы іх творчасць на сваіх каналах у сацыяльных сетках.

Вы таксама можаце паглядзець выступ Марыі Мартысевіч разам з іншымі пісьменнікамі супраць гвалту.

Арыгінал заявы на сайце PEN International.