Пошук

Поўны спіс прэміі Анемпадыстава


Поўны спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому сёння споўнілася б 57 гадоў. 28 кніг складаюць сёлетні спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся дызайнеры, якія стварылі вокладку для папяровай беларускай кнігі, выдадзенай у 2020 годзе. 

Сёлета на прэміі Анемпадыстава прадстаўлены 10 беларускіх, 1 украінскае і 1 польскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Галіяфы” – 8 кніг, выдавецтва “Янушкевіч” прадстаўлена 6 кнігамі, “Медысонт” – 3 кнігамі. Таксама поўны спіс прэміі ўтрымлівае па 2 кнігі ад выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава і Жаночай выдавецкай ініцыятывы “Пфляўмбаўм”. У астатніх выдавецтваў – па адной кнізе.

Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Міхала Анемпадыстава:

  1. Сяргей Шаматульскі – аўтар вокладкі кнігі “Аўташкола па-віленску”, Фелікс Акерман (пераклад на беларускую – Алена Талапіла). Логвінаў, 2020.
  2. Уладзімір Лукашык – аўтар вокладкі кнігі “Белае, чорнае і залатое”, Віктар Шніп. Мастацкая літаратура, 2020.
  3. Анатоль Лазар – аўтар вокладкі кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020.
  4. Ксенія Шталенкова – аўтарка вокладкі кнігі “Вада пачынае жыць”, Артур Камароўскі. Галіяфы, 2020.
  5. Фёдар Пятрыкін – аўтар вокладкі кнігі “Выбраныя творы”, Франц Кафка (пераклад на беларускую – Лявон Баршчэўскі). Выдавец Зміцер Колас, 2020.
  6. Валерый Славук – аўтар вокладкі кнігі “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”. Янушкевіч, 2020. 
  7. Уладзіслаў Пятручык – аўтар вокладкі кнігі “Вядзьмар. Меч наканавання”, Анджэй Сапкоўскі (пераклад на беларускую – Кацярына Маціеўская). Янушкевіч, 2020.
  8. Бажэна Звыцэвіч – аўтарка вокладкі кнігі “Гульні з нулявымі сумамі”, Алесь Паплаўскі. Галіяфы, 2020.
  9. Лізавета Валацэвіч – аўтарка вокладкі кнігі “Дыялог”, Франц Сіўко, Юры Станкевіч. Галіяфы, 2020.
  10. Лілія Давыдоўская – аўтарка вокладкі кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль”, Ганна Янкута. Янушкевіч, 2020.
  11. Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук – аўтары вокладкі кнігі “Лотас на асфальце”, Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.
  12. Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Нармальныя людзі”, Салі Руні (пераклад на беларускую – Ганна Янкута). Янушкевіч, 2020.
  13. Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Нарысы сучаснага краязнаўства”, Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.
  14. Вольга Багачэнка – аўтарка вокладкі кнігі “Ню”, Мікола Гілевіч. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020.
  15. Ала Пігальская – аўтарка вокладкі кнігі “Па што ідзеш, воўча?”, Ева Вежнавец. Жаночая выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.
  16. Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Папяросы”, Юры Іздрык (пераклад на беларускую – Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.
  17. Вольга Багачэнка – аўтарка вокладкі кнігі “Пацалаваць Фідэля”, Уладзімір Сіўчыкаў. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020.
  18. Стася Сакалоўская – аўтарка вокладкі кнігі “Пімкі”, Кірыл Стаселька. Галіяфы, 2020.
  19. Алена Дашкевіч – аўтарка вокладкі кнігі “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”. Stowarzyszenie Młodych Twórców -“Ku Teatrowi” (сувыдавец – Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.
  20. Ала Пігальская – аўтарка вокладкі кнігі “Райцэнтр”, Таня Скарынкіна. Жаночая выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.
  21. Алеся Башарымава – аўтарка вокладкі кнігі “Расамаха”, Алеся Башарымава. Медысонт, 2020.
  22. Бажэна Звыцэвіч – аўтарка вокладкі кнігі “Сёстры”, Мікола Адам. Галіяфы, 2020.
  23. Ксенія Малайчук – аўтарка вокладкі кнігі “Слоўныя ловы”, Маргарыта Аляшкевіч. Галіяфы, 2020.
  24. Святлана Міхалап – аўтарка вокладкі кнігі “Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Кнігазбор, 2020.
  25. Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Тыль”, Даніэль Кельман (пераклад на беларускую – Вольга Гронская). Янушкевіч, 2020.
  26. Анатоль Лазар, Андрэй Пакроўскі – аўтары вокладкі кнігі “Як пазбыцца Маматута”, Марыя Мартысевіч. Koska, 2020.
  27. Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “ROT”, Юля Цімафеева. Янушкевіч, Вясна, 2020.
  28. Ксенія Шталенкова – аўтарка вокладкі кнігі “Volumen.2”, Міхал Бараноўскі. Медысонт, 2020.

У склад сёлетняга журы прэміі ўвайшлі: літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.


Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў  і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал “Белсат”.


Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі “Віленскі покер” Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі “Трое ў чоўне і пёс з імі” Джэрома К. Джэрома.