Пошук

PEN International далучаецца да святкавання Міжнароднага жаночага дня і віншуе жанчын ва ўсім свеце


"Кожны год у гэты дзень PEN прызнае, што гвалт у адносінах да жанчын з'яўляецца адной з формаў цэнзуры і што правы чалавека важнейшыя за культуру, рэлігію і традыцыі", - кажа Джэніфер Клемент, прэзідэнт PEN International.

Ва ўсім свеце многія жанчыны, у тым ліку пісьменніцы і грамадскія актывісткі, рызыкуючы ўласным жыццём штодня змагаюцца за свабоду і правы жанчын і людзей ва ўсім свеце. У Міжнародны жаночы дзень 2021 года PEN International вылучае пяць з такіх жанчын:

Вольга Калацкая (Беларусь),

Б’янка Сантана (Бразілія),

Голрох Эбрахімі Іраі (Іран, Ісламская Рэспубліка),

Рахіле Давут (Кітайская Народная Рэспубліка),

Ціцы Дангарембга (Зімбабвэ).

“Ва ўсім свеце жанчыны адстойваюць сваё законнае месца ў выразе асноўных правоў і свабод, удзельнічаюць у грамадскіх дэбатах і патрабуюць ад урадаў адказнасці. У глабальным маштабе жанчыны знаходзяцца на пярэднім краі. Яны сведчаць, агалошваюць і ўтрымліваюць лінію там, дзе аўтарытарныя рэжымы імкнуцца прымусіць іх маўчаць. Кожны дзень жанчыны свету падвяргаюцца пераследу, запалохванням і гвалту за тое, што яны адмаўляюцца маўчаць. За тое, што яны галосна выказваюць сваё меркаванне і адстойваюць свае погляды. PEN ухваляе і цалкам падтрымлівае жаночыя галасы, іх адвагу і трываласць. Мы выступаем за свабоду выказвання меркаванняў усіх жанчын як сродак дасягнення поўнай роўнасці”,

– кажа Рамана Каккіолі, выканаўчая дырэктарка PEN International.

Прачытаць поўны тэкст віншавання на англійскай мове можна па спасылцы.