Пошук
3 лютага 2021

Рэзідэнцыі Чэшскага літаратурнага цэнтра для беларускіх пісьменніц/каў

Мараўская земская бібліятэка ў Брне – секцыя Чэшскі літаратурны цэнтр у супрацоўніцтве з Амбасадай незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры эксперыментальнага тэатра ў Брне абвяшчаюць конкурсны адбор на рэзідэнцыі ў Брне і Празе.
2 лютага 2021

Творчая кухня з Ігарам Куліковым

Першая “Творчая кухня” ў новым годзе! 3 лютага (серада) а 19.00 адбудзецца эфір з паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым.
2 лютага 2021

Без права на культуру – што адбылося ў беларускай культуры за мінулы тыдзень. Выпуск 17

Сямнаццаты выпуск дайджэста культурнага супраціву асвятляе падзеі, што адбыліся ў культурніцкім полі Беларусі на апошнім тыдні студзеня. Асабліва буйныя рэпрэсіі разгарнуліся ў дачыненні да нацыянальнай сімволікі – яны закранулі і асоб, і бізнэсы. Нас хочуць пазбавіць сімвалаў, мовы, культуры і спадчыны, забараняючы іх і караючы нас, але яны жывуць і будуць жыць, як жыве і будзе жыць вечна Беларусь.
1 лютага 2021

«Словы мацней»: Тарас Тарналіцкі чытае Станіслава Грынкевіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». У кожным роліку праекта сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску пасля 9 жніўня 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы. Як гэта ні жахліва, але паміж лёсамі творцаў у 1930-я гады і ў 2020-м ёсць пэўная аналогія.
1 лютага 2021

Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцы ПЦ «Вясна» Таццяны Ласіцы

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый