Пошук

Французскі ПЭН-клуб выказвае салідарнасць з Беларуссю


У той час як сусветныя навіны засяроджваюцца на ўсё новых і новых пагрозах, Беларусь саступае месца ў інфармацыйным авангардзе, але ўсё ж працягвае заставацца ключавым актарам. Сітуацыя  ў Беларусі ў дачыненні права на дэмакратычны суверэнітэт выклікае заклапочанасць і турбуе ўсіх нас, асабліва ў Еўропе, на той жа аснове, што і барацьба жанчын у Польшчы супраць новага закона аб абортах, звязаная з барацьбой за вяршэнства права ў гэтай краіне і ў Венгрыі. Здольнасць да наватарства ў супраціве прыгнёту, прадэманстраваная беларускім народам, з’яўляецца прыкладам новых форм мірнай грамадзянскай барацьбы. Творцы, мастакі і літаратары з’яўляюцца асаблівым доказам гэтай вынаходлівасці ў супраціве, роўна як і ўсё беларускае грамадства. І менавіта таму асабліва яны падвяргаюцца рэпрэсіям з боку ўладаў, якія праводзяцца ціха, але штодня.

“На жаль, рэпрэсіі працягваюцца, але працягваецца і расце рух супраціву, які Французскі ПЭН-клуб цалкам падтрымлівае і ставіць за мэту ўзмацненне ціску з боку Францыі і Рады Еўропы на беларускія ўлады”

– кажа Жан-Філіп Домек, кіраўнік па сувязях з прыгнечанымі пісьменнікамі, Сябра Рады Французскага ПЭН-клуба.

У знак салідарнасці,
Французскі ПЭН-клуб

Поўны тэкст заявы па-французску