Пошук

Нарвежскі ПЭН выказваецца ў падтрымку БАЖа і “Вясны”


У аўторак 16 лютага беларускія журналісты і праваабаронцы па ўсёй краіне падвергліся затрыманням з боку ўлады. Былі праведзеныя ператрусы ў дамах як мінімум 25 журналістаў і праваабаронцаў, а таксама ў дамах некалькіх іх сваякоў.

У офісах БАЖа (Беларускай асацыяцыі журналістаў) і Праваабарончага цэнтра “Вясна” прайшлі ператрусы. Абсталяванне, заяўкі на членства і іншыя дакументы былі канфіскаваныя. Абвінавачванні прад’яўленыя па артыкуле 342 КК РФ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія сур’ёзна парушаюць грамадзкі парадак». Пасля прэзідэнтскіх выбараў, якія адбыліся ў жніўні 2020 года, беларускі народ мірна пратэстуе супраць фалісіфікацый і патрабуе новых сумленных і празрыстых выбараў.

“Сённяшняя скаардынаваная атака на беларускую грамадзянскую супольнасць выклікае сур’ёзныя асцярогі. Рэжым працягвае запалохваць і прымушаць маўчаць беларусаў, якія асуджаюць дзеянні ўлады. 

Нарвежскі ПЭН цалкам падтрымлівае грамадскія арганізацыі БАЖ і “Вясна”, роўна як і іх супрацоўнікаў. Мы асуджаем прыгнёт пісьменнікаў, журналістаў і абаронцаў свабоды слова з боку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Мы патрабуем захавання правоў чалавека, каб грамадзянская супольнасць магла працягнуць сваю працу дзеля дэмакратычнай Беларусі.”

Увесь тэкст заявы па-англійску чытайце на сайце Нарвежскага ПЭНа.