Пошук

ПЭН-цэнтры ўсяго свету заклікаюць спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да пратэстуючых у Беларусі


Заява міжнароднага ПЭН-клуба

Шосты месяц доўжацца пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі, што адбыліся ў жніўні 2020 года. За гэты час тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб мірна выказаць свой пратэст. Сотні людзей былі затрыманыя, многія былі збітыя міліцыяй, іншыя пазбавіліся сродкаў да існавання з-за свайго ўдзелу ў пратэстным руху. Пісьменнікі, мастакі, музыкі і выканаўцы гралі важную ролю ў пратэстах, выкарыстоўваючы сваю творчасць як культурны супраціў прыгнёту з боку ўлады. Культурныя дзеячы ладзілі тэатральныя і вулічныя імпрэзы, праводзілі публічныя чытанні, пісалі вершы або проста падтрымлівалі пратэсты і бралі ў іх удзел. За гэта яны пацярпелі. 

У перыяд са жніўня па снежань 2020 года, паводле нядаўняй справаздачы Беларускага ПЭН-цэнтра, больш за 590 культурных дзеячаў пацярпелі ад пераследу, больш за 230 з іх былі затрыманыя,  многія пацярпелі ад збіцця і катаванняў. Некаторыя з іх пацярпелі ад нападу на вуліцах з боку праваахоўных органаў і прыхільнікаў улады, што ў адным з выпадкаў прывяло да трагічнай смерці мастака Рамана Бандарэнкі. Шмат хто быў вымушаны звольніцца з працы або скасаваць кантракт. Актыўная грамадзянская пазіцыя творцаў часта станавілася прычынай адмены выступаў, чытанняў, канцэртаў. Пераслед культурных дзеячаў працягваецца і сёння.

Маштабы рэпрэсій супраць культурнага сектара, а таксама ў дачыненні да СМІ і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія таксама прымаюць удзел у масавых пратэстах, з’яўляюцца беспрэцэдэнтнымі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Міжнародны ПЭН-клуб і яго цэнтры ўстрывожаныя тым, што прыгнёт пісьменнікаў і мастакоў, якія адстойваюць правы на свабоду выказвання меркаванняў і мірныя сходы, працягваецца.

Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць парушэнне асноўных правоў чалавека, у тым ліку права на выказванне. Мы таксама заклікаем урады ўсяго свету рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў і запатрабаваць спынення нападаў на пісьменнікаў, мастакоў і дзеячаў культуры, якія адбываюцца ў адплату за іх спробы выказаць сваю занепакоенасць і жаданне змагацца з несправядлівасцю.

  1. PEN International
  2. PEN America
  3. PEN Austria
  4. PEN Bangladesh
  5. PEN Belarus
  6. PEN Belgium – Flanders
  7. PEN Belgium – French Speaking
  8. Croatian PEN
  9. Cuban Writers in Exile PEN Centre
  10. Czech PEN
  11. English PEN
  12. PEN Esperanto
  13. Estonian PEN
  14. Danish PEN
  15. German PEN
  16. PEN Georgia
  17. Ghana PEN Centre
  18. Independent Chinese PEN Centre
  19. Iranian PEN Centre in Exile
  20. Irish PEN/PEN na hÉireann
  21. PEN Latvia
  22. PEN Lebanon
  23. PEN Club Liechtenstein
  24. Lithuanian PEN
  25. PEN Melbourne
  26. PEN Moscow
  27. NZSA Te Puni Kaituhi o Aoteroa (PEN New Zealand)
  28. PEN Norway
  29. PEN Nederland
  30. PEN Perth
  31. Polish PEN Club
  32. PEN Portugal
  33. PEN Québec
  34. Romanian PEN Centre
  35. Russian PEN
  36. San Miguel PEN
  37. Serbian PEN Centre
  38. St-Petersburg PEN
  39. Suisse Romand PEN Centre
  40. Swedish PEN
  41. Trieste PEN
  42. PEN Turkey
  43. PEN Ukraine
  44. PEN Venezuela
  45. Vietnamese Abroad PEN Centre
  46. PEN Zimbabwe