Пошук

Еўрапеўскія пісьменнікі і перакладчыкі заклікаюць да дзеянняў салідарнасці з Беларуссю


Фота: Image: European Writers Council
У сумесным звароце еўрапейскія пісьменнікі і перакладчыкі заклікаюць міністраў культуры прыняць меры супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, дзе "пісьменнікаў і перакладчыкаў запалохваюць і саджаюць у турмы”.

7 лютага беларусы свету і ўсе, каму неабыякавы лёс дэмакратачына руху, святкавалі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды Еўрапейская пісьменніцкая рада і Еўрапейская рада асацыяцый літаратурных перакладчыкаў прынялі новую сумесную заяву.

Заява агульнаеўрапейскіх асацыяцый пісьменнікаў і перакладчыкаў зыходзіць ад кіраўніцтва 46 аўтарскіх арганізацый і 35 асацыяцый перакладчыкаў з 34 краін: у агульнай складанасці 170000 літаратараў заклікаюць міністраў культуры Еўропы прыняць “рашучыя меры” супраць Лукашэнкі і вайны, якую, паводле заявы, ён абвясціў пісьменнікам, перакладчыкам, блогерам і ўсяму незалежнаму культурнаму сектару. У дадзенай заяве ўзгадваюцца кейсы перакладчыцы Вольгі Калацкай, выдаўцоў Генадзя Вінярскага, Андрэя Янушкевіча і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі.

Больш падрабязна з тэкстам артыкула Publishing Perspectives на англійскай мове можна азнаёміцца па спасылцы.