Пошук

Творчая кухня з Ігарам Куліковым


Першая “Творчая кухня” ў новым годзе! 3 лютага (серада) а 19.00 адбудзецца эфір з паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым.

Ігар Кулікоў – паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі Карласа Шэрмана за кнігу “Стараангельская паэзія”. У сераду абмяркуем, ці складана перакладаць з санскрыту, чаму важна, каб вершы Роберта Фроста выйшлі па-беларуску і ці змяняецца жыццё пасля атрымання прэмій. Таксама Ігар прачытае некалькі перакладаў і вершаў.

Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.