24 лютага 2021
24 лютага 2021
Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызвалення беларускай перакладчыцы Вольгі Калацкай
Міжнародная федэрацыя перакладчыкаў (FIT) патрабуе вызваліць Вольгу Калацкую, а таксама пакласці канец гвалту і рэпрэсіям у дачыненні да пісьменнікаў, перакладчыкаў і незалежных культурных дзеячаў у Беларусі
23 лютага 2021
Беларускі ПЭН далучаецца да PEN International і PEN Català і патрабуе вызвалення рэпера Пабла Хаселя
Гішпанскія ўлады павінны неадкладна вызваліць Пабла Хаселя і ўнесці папраўкі ў заканадаўства, якое абмяжоўвае свабоду слова, заявілі сёння PEN International і PEN Català, паколькі рэпер пачынае дзевяцімесячны турэмны тэрмін за свае песені і пасты ў Twitter.
23 лютага 2021
23 лютага 2021
“Уваскрэсні – і жыві”: нязломная беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу. Выпуск 20
"Чуеш, як пяе народ,
як сталі песняй гнеў і боль?
Як набліжае сонца ўсход,
хто быць рабом не хоча больш?
Як мільёны сэрц вядзе
рытм барабанаў у крыві?
Ноч праміне й настане дзень…
Вольны край, жыві!"
(Пераклаў на беларускую мову Андрэй Хадановіч)
22 лютага 2021
«Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
Новы ролік відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней» у якім Беларускі паэт Дзмітрый Строцаў чытае верш Майсея Кульбака.
22 лютага 2021
«Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» ў Тэатры юнага гледача
З 23 па 26 лютага мінскі Тэатр юнага гледача пакажа ўсе спектаклі з праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі».
22 лютага 2021
Прыём заявак на Прэмію Анемпадыстава за дызайн вокладкі адкрыты
22 лютага Беларускі ПЭН-цэнтр распачынае прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн вокладкі да беларускай кнігі.
22 лютага 2021
Дзясяткі беларускіх мовазнаўцаў, навукоўцаў, вядомых дзеячаў культуры і замежных беларусістаў звярнуліся да беларусаў у Дзень роднай мовы
З нагоды Дня роднай мовы больш за 80 экспертаў у галіне беларускай мовы і культуры, навукоўцаў, літаратараў ды іншых вядомых дзеячаў культуры – як з "афіцыйных", так і з "неафіцыйных" асяродкаў – падпісалася пад Адкрытым лістом, ініцыяваным Працоўнай групай па падтрымцы беларускай мовы і культуры Пашыранага складу Каардынацыйнай Рады. Ліст апісвае становішча, у якое трапілі наша мова і нацыянальная культура, і акрэслівае ўмовы для самога існавання, адраджэння і росквіту беларускай мовы і культуры ў сучаснай Беларусі.