Пошук
19 студзеня 2021

“Пакіньце мне права застацца сабой” – выпуск 15: падзеі беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу

“Краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат”, – паўтараем мы словы Андрэя Хадановіча, пра сябе і ўголас, як мантру, таму што рэпрэсіі працягваюцца. І нашая барацьба – таксама. 
19 студзеня 2021

Пачаўся прыём заявак на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і 2020 гадах.
18 студзеня 2021

Патрабуем неадкладнага вызваленння палітвязняў Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай

Як нам стала вядома, 13 студзеня 2021 г. супрацоўнікамі МУС у г. Мінске быў затрыманы журналіст і медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў. Разам з ім была затрыманая Ірына Злобіна.
18 студзеня 2021

ПЭН Амерыкі патрабуе неадкладнага вызвалення перакладчыцы Вольгі Калацкай

Пісьменніца Маргарэт Этвуд заяўляе, што Беларусь павінна спыніць "жорсткі напад" на тых, хто імкнецца да дэмакратыі
18 студзеня 2021

«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.
14 студзеня 2021

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба

22 снежня 2020 года былі затрыманыя заснавальніца культурна-асветніцкай установы “Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб” Юлія Слуцкая і супрацоўнікі Прэс-клуба праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, аператар Пётр Слуцкі, а таксама Ксенія Луцкіна – экс-супрацоўніца “Белтэлерадыёкампаніі”, звязаная з медыяпраектам, да якога мела дачыненне Акадэмія «Прэс-клуба».
13 студзеня 2021

Выйшла аўдыёкніга Зараславы Камінскай “Калядны стол” 

У студзені выйшла аўдыёкніга Зараславы Камінскай “Калядны стол”. Гэта 26 смачных гісторый пра дзяцінства, сям’ю, традыцыі і, канешне, пра ежу. Кніга выдадзеная ў выдавецтве “Галіяфы” ў 2019 годзе.
12 студзеня 2021

А хто там ідзе? Новы год, рэпрэсіі ўсё тыя ж. Выпуск 14

Пачатак студзеня ў Беларусі падобны на марскі адплыў пасля шторму: схлынула хваля масавых рэпрэсій, трэба разабраць выкінутыя на бераг гушчары судоў, звальненняў і забарон. Але музыка не змаўкае, пэндзаль макнуты ў фарбу, аловак крануўся паперы, дух вольнага народа кружыць у карагодзе.