Пошук

Амерыканскія кангрэсмэны і сенатары запісалі відэа ў падтрымку беларусаў


У міжнародны дзень правоў чалавека некалі сенатараў і кангрэсмэнаў ЗША запісалі відэа ў падтрымку беларусаў. Яны апублікаваныя ў Твітары @penamerica.

Відэа ў падтрымку беларусаў запісаў амерыканскі кангрэсмэн штата Масучусетс, cу-старшыня Камісіі Па Правах Чалавека Тома Лантаса пры Палаце Прадстаўнікоў ЗША – Джым МакГовэрн.

Пераклад прамовы:

Добры дзень, я кангрэсмэн Джым МакГовэрн, cу-старшыня Камісіі па правах чалавека Тома Лантаса пры Палаце Прадстаўнікоў ЗША. 10 снежня, у гэты чацвер – Дзень правоў чалавека. Найлепшым чынам адзначыць 72-годдзе з дня прыняцця Універсальнай Дэкларацыі правоў чалавека можна праз падтрымку смелых людзей ва ўсім свеце – тых, хто зараз змагаецца за ператварэнне ідэалаў правоў чалавека ў рэчаіснасць. Менавіта такая барацьба цяпер разгортваецца ў Беларусі. Цягам ужо некалькіх месяцаў беларускі народ патрабуе палітычных пераменаў, праз пратэсты і страйкі, падобных якім не адбывалася з 1991. Але замест таго, каб адказаць на патрабаванні народа, рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгарнуў брутальны пераслед пратэстуючых. Службы бяспекі выкарыстоўвалі празмерную агрэсію, больш за 27.000 чалавек былі арыштаваныя, і пратэстоўцаў караюць усё больш жорстка і сувора. На момант пачатку лістапада было зафіксавана больш за 2,000 выпадкаў катаванняў. Праваабаронцаў, юрыстаў і журналістаў пераследвалі і арыштоўвалі за тое, што яны ўсяго толькі рабілі сваю працу. Некаторых з іх абвінавачваюць па крымінальнай справе. Я прашу вас, адзначаючы Дзень правоў чалавека на гэтым тыдні, калі ласка, далучыцеся да мяне ў закліку да ўрадаў Беларусі неадкладна вызваліць адвольна затрыманых, забяспечыць і паважаць права на мірныя сходы, і распачаць незалежнае, справядлівае і грунтоўнае расследванне ўсіх выпадкаў катаванняў ды іншых парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку смерцяў як мінімум 4 пратэстуючых. Замест зварота да рэпрэсіяў, урад Беларусі павінен гарантаваць усім грамадзянам права ўдзельнічаць у дзяржаўных справах і ажыццяўляць гэтыя дзеянні бяспечна і свабодна. Дзякуй вам за адстойванне правоў чалавека. 

Свае відэа запісалі кангрэсвумэн ад штата Невада і сябра Камітэта па замежных справах Дзіна Цітус. Дзіна ў сваёй прамове адзначыла:

“Я падтрымліваю мірных пратэстоўцаў у Беларусі, якія працуюць над тым, каб прыцягнуць да адказнасці свой урад, і рухаюцца да дэмакратыі, асабліва падтрымліваю намаганні беларускіх жанчын, якія адыгралі такую важную ролю ў пратэставым руху.

Таксама відэа салідарнасці запісаў сенатар штата Флорыда Марка Рубіо:

“Я хачу сказаць усім беларусам – вы не адны, вы не забытыя. Многія ў ЗША і ў Кангрэсе падтрымліваюць вас”.